Фаўсці́на Ма́ркас Альбе́рта Ро́ха (; нар. 20 сакавіка 1990, Ла-Плата, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, абаронца клуба «Бока Хуніярс» і нацыянальнай зборнай Аргенціны.
Кар’ера Клубная Маркас Роха з'яўляецца выхаванцам клуба «Эстудыянтэс», у якім выступаў за ўсё юнацкія камандыRojo le empieza a decir adiós al Pincha . El Dia. З 2008 года ён стаў выступаць за асноўны склад клуба, дэбютаваўшы 7 снежня ў гульні супраць «Калона», дзе правёў на поле 10 хвілін. 5 ліпеня 2009 года Роха забіў свой першы мяч у прафесійнай кар’еры, паразіўшы браму «Рывер Плэйт» і прынёсшы перамогу сваёй камандзе з лікам 2:1. У тым жа годзе футбаліст стаў уладальнікам Кубка Лібертадорэс.
3 лістапада 2010 года Роха дасягнуў дамоўленасці аб тым, што ў выпадку паспяховага медыцынскага абследавання стане іграком маскоўскага «Спартаку» за 3 або 4 млн долараўRojo is reportedly wanted by Spartak, who could table a tempting $4 million bid come January for the defender. Goal.com. Таксама на футбаліста прэтэндавалі іншыя клубы — ЦСКА, «Палерма», ПСВ, «Бенфіка» і «Валенсія». 18 лютага Роха дэбютаваў у афіцыйнай гульні за «Спартак» у матчы Лігі Еўропы супраць швейцарскага «Базелю»; ў гэтай гульні «чырвона-белыя» перамаглі з лікам 3:2«Спартак» сотворил чудо в Базеле. Сhampionat.com.
У 2012 годзе ігрок перайшоў у склад партугальскага клуба «Спортынг». Партугальцы выклалі «Спартаку» 3,5 млн еўра за яго паслугі. 19 жніўня 2014 года было абвешчана пра пераход іграка ў склад «Манчэстэр Юнайтэд» за 20 млн еўраComunicado. cmvm.pt. На наступны дзень таксама было заяўлена пра пераезд Нані ў «Спортынг» на адзін сезон, як частка пагаднення па трансферу Роха.
Міжнародная У студзені 2011 года Роха быў выкліканы ў склад зборнай Аргенціны на таварыскі матч супраць зборнай Партугаліі, у якім і дэбютаваў.
Крыніцы
Спасылкі Профіль на Goal.com Профіль на Soccerway
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Эстудыянтэс Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Бока Хуніярс