Гета ў Ясене (лета 1941 — 2 сакавіка 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Ясень Асіповіцкага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.
Гісторыя
Вёска Ясень была захоплена нямецкімі войскамі ў канцы чэрвеня 1941 годаДрозд Е. От Освенцима до Ясеня .
Эвакуявацца вялікая частка габрэяў не змагла ці не паспела. А некаторыя не беглі, таму што не маглі паверыць чуткам пра зверствы нацыстаў у дачыненні да габрэяў.
Затым немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета, пакінуўшы яўрэяў жыць у сваіх дамах. У студзені 1942 года, пачуўшы пра масавыя забойствы яўрэяў у іншых месцах, яны паспрабавалі бегчы, але амаль адразу былі спыненыя немцамі.
2 (12) сакавіка 1942 года ўсіх вязняў расстралялі за кіламетр ад станцыі Ясень. Мужчынам загадалі выкапаць яму шырынёй некалькі метраў, глыбінёй 2 метры і даўжынёй каля 16 метраў. Затым асуджаных людзей заганялі ў яму, клалі тварам уніз і расстрэльвалі. Паліцаі хапалі каля краю ямы наступных ахвяр і ўкладвалі іх на целы ўжо расстраляных. Многія былі толькі параненыя, але і іх засыпалі зямлёй.
Падчас гэтай расстрэлаў здолеў уцячы толькі адзін чалавек — Коваль Матаў. Потым ён ваяваў у партызанскім атрадзе.
Па даных музея Яд Вашым, у Ясені былі забітыя 144 (141) чалавекіБезручко Л. Трагедия на станции Уборок .
Памяць
У 1967 годзе сваякі загінулых габрэяў выкапалі парэшткі загінулых, вывезлі іх у Бабруйск і там перапахавалі. Само месца расстрэлу абнеслі жалезнай агароджай і ўсталявалі помнік. У лістападзе 2021 года на гэтым месцы быў усталяваны новы помнікКрасавин А. Возле Ясеня в Осиповичском районе открыли памятник жертвам Холокоста .
Крыніцы
Літаратура
Ясень Катэгорыя:Гісторыя Асіповіцкага раёна