Наўэ́ль Малі́на (; нар. ) — аргенцінскі футбаліст, правы абаронца іспанскага клуба «Атлетыка» і нацыянальнай зборнай Аргенціны.

Кар’ера Клубная Маліна браў удзел у спартыўным праекце іспанскай «Барселоны», якая стварыла ў Аргенціне падрыхтоўчы лагер«FC Barcelona Juniors Luján». FC Barcelona archive.. Маліна атрымаў ухвалу, а таксама быў накіраваны ў Барселону, каб далучыцца да мясцовай акадэміі. У 2012 годзе гэты праект быў інтэграваны ў моладзевы склад «Бока Хуніярс», і Маліна працягнуў трэнавацца з гэтым клубам«Los inicios culés de Nahuel Molina detallados por su descubridor». Sport España.. 18 лютага 2016 года ён дэбютаваў у першай камандзе «Бока Хуніярс» у матчы айчыннага першынства супраць каманды «Сан-Марцін», згуляўшы ўсю гульню. У студзені 2018 года Маліна быў аддадзены ў арэнду ў «Дэфенсу і Хустысію» на астатнюю частку года«Molina deja Boca por Defensa y Justicia» . BeSoccer.. 15 верасня 2020 года ігрок далучыўся да італьянскага «Удынезэ» на правах вольнага агента«Official: Molina joins Udinese». Football Italia.. 28 ліпеня 2022 года аргенцінец далучыўся да мадрыдскага «Атлетыка», склаўшы пяцігадовы кантракт«Welcome, Nahuel Molina!». Atlético Madrid.. Гэты пераход каштаваў іспанцам 10 мільёнаў еўра, а таксама прадугледжваў розныя дадатковыя сплаты ў памеры 5 мільёнаў еўра«Nahuel Molina es nuevo jugador del Atlético». Marca..

Міжнародная 3 чэрвеня 2021 года Маліна дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2022 года супраць зборнай Чылі, выйшаўшы на замену Хуану Фойту на 81-й хвіліне«La historia de Nahuel Molina Lucero: de quedar libre en Boca a la Selección Argentina». TyC Sports. 9 снежня ў чвэрцьфінальным матчы чэмпіянату свету 2022 года супраць зборнай Нідэрландаў Маліна забіў свой першы гол за зборную«World Cup 2022: Argentina beat the Netherlands in penalty shootout to reach semi-finals». BBC Sport..

Дасягненні Аргенціна: Чэмпіён свету: 2022 Уладальнік Кубка Амерыкі: 2021, 2024

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Бока Хуніярс Катэгорыя:Ігракі ФК Дэфенса і Хустысія Катэгорыя:Ігракі ФК Расарыа Сентраль Катэгорыя:Ігракі ФК Удзінезэ Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд