«Уолес і Громіт: Птушыная помста» () — брытанскі паўнаметражны анімацыйны фільм 2024 года вытворчасці студыі Aardman Animations. Рэжысёрамі мультфільма выступілі Нік Парк і Мерлін Кросінгем.
Гэта шосты фільм пра Уолеса і Громіта, першы пасля «Справы аб хлебе і смерці» (2008) і другі поўнаметражны фільм пасля «Праклёну труса-пярэваратня» (2005).
Прэм’ера фільма «Уолес і Громіт: Птушыная помста» адбылася ў Амерыканскім інстытуце кінамастацтва 27 кастрычніка 2024 года. У Вялікабрытаніі фільм трансліраваўся на BBC One і BBC iPlayer 25 снежня, стаўшы другім па папулярнасці брытанскім фільмам з 2022 года; у міжнародным пракаце ён выйшаў на Netflix 3 студзеня 2025 года. Фільм атрымаў 100% рэйтынг на вэб-сайце агрэгатара рэцэнзій Rotten Tomatoes і быў намінаваны ў катэгорыях мультфільмаў на прэміі «Оскар», «Залаты глобус» і «Эні», а таксама перамог у гэтай катэгорыі на BAFTA і прэмія «Спадарожнік». Ён таксама атрымаў першую прэмію BAFTA за найлепшы дзіцячы і сямейны фільм, а таксама быў намінаваны на найлепшы брытанскі фільм на той жа цырымоніі.
Сюжэт Верны сабака Громіт пачынае турбавацца аб сваім гаспадару Уолесе, які становіцца ўсё больш залежным ад уласных вынаходстваў. Апошнім з іх становіцца «разумны гном» — прылада, якая павінна была палегчыць жыццё, але нечакана пачынае развіваць уласны розум. Першапачаткова задуманы як памочнік, гном ператвараецца ў некантралюемую сілу, якая пагражае не толькі Уолесу, але і ўсім навокал. Громіту трэба будзе праявіць усю сваю мужнасць і кемлівасць, каб справіцца з новым ворагам, абараніць сябра і спыніць вынаходку, якая выйшла з-пад кантролю.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Мультфільмы 2024 года Катэгорыя:Поўнаметражныя анімацыйныя фільмы Катэгорыя:Мультфільмы Вялікабрытаніі