Зігмантас Кяупа (; ) — літоўскі гісторык, доктар гуманітарных навук.

Біяграфія З 1944 г. жыў у Вільнюсе. У 1959 г. скончыў 9-ю гарадскую сярэднюю школу працоўнай моладзі. Потым працаваў рэнтгенатэхнікам 1-й гарадской клінічнай бальніцы. Хутка стаў старшым лабарантам Інстытута хіміі і хімічнай тэхналогіі АН Літоўскай ССР. У 1960–1965 гг. вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце Віленскага ўніверсітэта.

У 1965–1966 гг. і 1968–1970 гг. служыў у савецкім войску. З 1970 г. працаваў у Віленскім архіве, потым у Інстытуце гісторыі Літвы. У 1993–1997 гг. быў загадчыкам аддзела гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1993 г. стаў доктарам гуманітарных навук. У 1982–1986 гг. чытаў лекцыі студэнтам Віленскага педагагічнага інстытута. У 1992 г. пачаў выкладаць у Віленскім універсітэце. З 1993 г. працаваў выкладчык Універсітэта Вітаўта Вялікага. З 2003 г. прафесар. У 1999–2000 гг. займаў пасаду намесніка дырэктара па навуковых пытаннях Інстытута гісторыі Літвы.

Навуковая дзейнасць Даследаваў палітычную і культурную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, гісторыю літоўскіх гарадоў і мястэчак, літоўскія гістарычныя крыніцы і культурную спадчыну за мяжой. Напісаў першую пасля 1990 года палітычную гісторыю Літвы. Апублікаваў шмат навуковых артыкулаў у навуковых выданнях Польшчы, Германіі, Расіі, Украіны і іншых краін. Быў суаўтарам зборніка дакументаў «Інструкцыя па кіраванні феадальнымі маёнткамі ў Літве ў XVII–XIX стст.» (1985). Апублікаваў гістарычныя крыніцы гарадоў Каўнас, Шаўляй, Цяльшэй і іншых.

Узнагароды 2003 год: Кавалерскі крыж ордэна Вітаўта Вялікагаhttp://www3.lrs.lt/pls/inter3/dokpaieska.showdoc_l?p_id=205777 2009 год: Афіцэрскі крыж ордэна «За заслугі перад Рэспублікай Польшча» 2013 год: Літоўская прэмія навукі 2014 год: Ганаровы грамадзянін горада Каўнаса 2017 год: Камандорскі крыж ордэна «За заслугі перад Літвой»

Крыніцы

Літаратура Zigmantas Kiaupa: bibliografijos rodyklė, 1973–2001 / sud. Irena Tumelytė, Darius Vilimas. – Vilnius: Lietuvos istorijos instituto leidykla, 2002. – 36 p.: portr. – ISBN 9986-780-39-X

Катэгорыя:Выкладчыкі Універсітэта Вітаўта Вялікага Катэгорыя:Гісторыкі Літвы