Арон Ісакавіч Зысман — беларускі інжынер-канструктар, адзін з вядучых спецыялістаў Беларусі ў галіне будаўнічых канструкцый.

Біяграфія Скончыў у 1939 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у 1933—1941, 1944—1957 і 1963—1980 гадах Беларускім дзяржаўным праектным інстытуце, дзе займаў пасады намесніка галоўнага інжынера, галоўнага канструктара інстытута і галоўнага спецыяліста.

Член Саюза архітэктараў БССР з 1955 года.

Прафесійная дзейнасць Аўтар распрацовак канструкцыйных частак многіх праектаў жылых і грамадскіх будынкаў па Ленінскім праспекце, на плошчы Перамогі ў Мінску і ў раёне Чыланзар у Ташкенце. Удзельнічаў у распрацоўцы серый тыпавых праектаў, рэспубліканскага Каталога індустрыяльных уніфікаваных канструкцый, праектных прапаноў. Аўтар манаграфій і артыкулаў у розных прафесійных часопісах.

Узнагароды Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Вярхоўнага Савета УзССР.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:інжынеры Беларусі Катэгорыя:Інжынеры Узбекістана