Халодная вайна за штучны інтэлект () — тэрмін (наратыў або канцэпцыя), якая апісвае геапалітычнае супрацьстаянне паміж ЗША і КНР у рамках Другой халоднай вайны, засяроджаную на тэхналогіях у сферы распрацоўкі штучнага інтэлекту (ШІ)Холодная война за искусственный интеллект: угроза всему человечеству? — Hi-News.ruВЗГЛЯД / Искусственный интеллект начал свою холодную войну :: Автор Анна Сытник«ИИ — это оружие следующей холодной войны» | Цифровые технологии — НАНГС. Кантэкстам гэтай канцэпцыі з’яўляецца гандлёвая вайна паміж дзяржавамі і гонка ўзбраенняў у перадавых ШІ, якая ўключае ў сябе прымяненне ШІ ў ваенных тэхналогіях абедзвюма краінамі і маштабнае будаўніцтва цэнтраў апрацоўкі даных і іншай вылічальнай інфраструктуры, неабходнай для падтрымкі развіцця ШІ, у тым ліку прымяненне перадавых паўправаднікоў, якія забяспечваюць рэсурсную базу для забеспячэння гэтых распрацовак.

Гісторыя Тэрмін «Халодная вайна за штучны інтэлект» (англ. AI Cold War) упершыню з’явіўся ў 2018 годзе ў артыкуле часопіса Wired за аўтарствам Нікаласа Томпсана і Яна Брэмера. Аўтары звязваюць узнікненне гэтай канцэпцыі з 2017 годам, калі Кітай апублікаваў «План развіцця ШІ», накіраваны на дасягненне глабальнага лідарства ў гэтай галіне да 2030 года. Прызнаючы выкарыстанне Кітаем ШІ для ўмацавання аўтарытарнага рэжыму, Томпсан і Брэмер папярэджваюць пра небяспеку для ЗША ад уцягвання ў такую гонку. Замест гэтага яны прапануюць тэхналагічнае супрацоўніцтва паміж краінамі для выпрацоўкі глабальных стандартаў этыкі і прыватнасці ў ШІ.

Неўзабаве пасля публікацыі ў Wired былы міністр фінансаў ЗША Генры Полсан згадаў аб фарміраванні «эканамічнай жалезнай заслоны» паміж ЗША і Кітаем, узмацніўшы наратыў халоднай вайны за ШІ. Гандлёвыя абмежаванні і санкцыі пагаршалі раскол, запавольваючы тэхналагічны прагрэс у глабальным маштабе.

Буйныя тэхналагічныя кампаніі могуць быць зацікаўлены ў прасоўванні ідэі аб супрацьстаянні ў сферы ШІ з камерцыйнага пункту гледжання.

Джаана Брайсон і Хелена Малікава паказалі на магчымую зацікаўленасць Вялікай Чацвёркі ў папулярызацыі гэтай канцэпцыі, так як карпарацыі лабіруюць змякчэнне рэгуляцый ШІ ў ЗША (CHIPS and Science Act) і ЕС (European Chips Act). Фактычная ацэнка бягучых магчымасцяў ШІ ў розных краінах паказвае, што рэальнасць менш бінарная, чым яе малююць у рамках канцэпцыі «халоднай вайны». Першапачаткова гэта была толькі рыторыка, але з-за карпаратыўных інтарэсаў і пазіцый нацыянальных ведамстваў бяспекі яна можа стаць рэальнай і справакаваць гонку ўзбраенняў.

Што тычыцца кібермастацтва, даследаванне Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў (на 2021 год) сцвярджае, што тэхналагічная магутнасць Кітая перабольшаная, а яго кіберпатэнцыял адстае ад амерыканскага як мінімум на дзесяцігоддзе.

З пачаткам свайго другога прэзідэнцтва Дональд Трамп абвясціў аб запуску праекта The Stargate ProjectТрамп объявил о запуске проекта Stargate по развитию ИИ стоимостью $500 млрд. Кампанія была заснавана з першапачатковымі інвестыцыямі ў памеры 100 мільярдаў долараў, якія могуць павялічыцца да 500 мільярдаў долараў да 2029 года. Праект уключае ў сябе маштабнае будаўніцтва цэнтраў апрацоўкі даных і іншай вылічальнай інфраструктуры, неабходнай для падтрымкі развіцця ШІ, што б захаваць перавагу перад КНРTrump unveils $500bn joint AI venture between OpenAI, Oracle and SoftBank.

Неўзабаве пасля гэтага адбыўся выхад новай ШІ-мадэлі ад кітайскай кампаніі DeepSeek. Тэсты прадукцыйнасці паказалі, што версія пераўзышла Llama 3.1 і Qwen 2.5, а таксама адпавядала GPT-4o і Claude 3.5 Sonnet, прычым па даных вытворцы, агульная цана навучання мадэлі склала ўсяго каля 5,58 млн долараў ЗША, а само навучанне заняло каля двух месяцаў, што на парадак танней і хутчэй амерыканскіх аналагаў. Выхад DeepSeek выклікаў рэзкае зніжэнне курсаў акцый сусветных тэхналагічных кампаній і дыскусіі аб пераацэнцы інвестыцый у ШІ. Трамп назваў DeepSeek «трывожным званком» для амерыканскіх технакампаній.

У лютым 2025 года ў Парыжы прайшоў саміт пад старшынствам прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона і прэм’ер-міністр Індыі Нарэндры Модзі, прысвечаны геапалітыцы штучнага інтэлекту, у якім прымалі ўдзел сусветныя лідары, тэхналагічныя гіганты і знакамітыя навукоўцы. Меркавалася прапанаваць альтэрнатыўны шлях развіцця ШІ, заснаваны на этыцы і міжнародным рэгуляванніTrump’s AI ambition and China’s DeepSeek overshadow an AI summit in Paris | AP NewsWorld leaders and tech giants converge in Paris for AI summit | EuronewsСаммит по искусственному интеллекту в Париже: ответ на Stargate и поиск новой стратегии ИИ. Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэймс Дэвід Вэнс выступіў супраць празмернага рэгулявання ШІ ў сваёй прамове. ЗША і Вялікабрытанія адмовіліся падпісаць сумесную дэкларацыю краін-удзельніцВ Париже прошел саммит, посвященный регулированию искусственного интеллекта. Великобритания и США отказались подписать итоговую декларацию — ExclusiveДжей Ди Вэнс выступил против «чрезмерного регулирования» ИИ | Euronews. Макрон абвясціў, што Францыя ўключаецца ў гонку за штучны інтэлект, каб скласці канкурэнцыю ЗША і Кітаю, і анансаваў атрыманне краінай прыватных інвестыцый на агульную суму 109 мільярдаў еўра на распрацоўкі ў сферы ШІFrance is back in the AI race, Macron tells Paris summitMacron Pitches Lighter Regulation to Fuel A.I. Boom in Europe.

17 лютага Ілан Маск прадставіў новую мадэль штучнага інтэлекту Grok 3, якая пераўзыходзіць вядучых канкурэнтаў па ключавых тэхнічных паказчыках, што істотна ўзмацняе гонку за стварэнне больш магутных ШІ-сістэмИскусственный интеллект нового поколения: как Grok 3 Маска опередил ведущие AI-системы / ХабрИлон Маск представил ИИ-модель Grok-3: что это?«Максимально правдивый ИИ»: xAI Илона Маска выпустила флагманскую ИИ-модель Grok 3.

Паўправаднікі і Тайвань

Асцярогі з нагоды збояў у ланцужках паставак і глабальнага дэфіцыту паўправаднікоў звязаныя з ключавой роляй Тайваня ў іх вытворчасці. 70 % паўправаднікоў выпускаюцца або праходзяць праз Тайвань, дзе грунтуецца TSMC — найбуйнейшы ў свеце вытворца мікрасхем. Кітай не прызнае суверэнітэт Тайваня, а гандлёвыя абмежаванні ЗША на пастаўкі паўправаднікоў у Кітай раней парушалі камерцыйныя сувязі паміж TSMC і Huawei.

Новы сусветны парадак На думку Хеманта Танеджы і Фарыда Закарыі халодная вайна за ШІ прадвесціць новы сусветны парадак у геапалітыцы. Гэты новы сусветны парадак — адыход ад аднапалярнай сістэмы, дзе дамінуюць ЗША. Ён характарызуецца існаваннем двух паралельных лічбавых экасістэм, якія кіруюцца Кітаем і ЗША. Каб атрымаць поспех, краіны, якія лічаць сябе дэмакратычнымі, павінны прывесці свае тэхналагічныя экасістэмы ў адпаведнасць з амерыканскай, у рамках працэсу, які атрымаў назву рэглабалізацыі.

Гл. таксама Рэгламент Еўрапейскага Саюза аб штучным інтэлекце

Крыніцы

Катэгорыя:Знешняя палітыка ЗША Катэгорыя:Знешняя палітыка Кітайскай Народнай Рэспублікі Катэгорыя:Штучны інтэлект