Ківі-Вігала () — вёска ў воласці Мяр’ямаа павета Рапламаа, Эстонія. Да адміністрацыйнай рэформы мясцовых самакіраванняў Эстоніі 2017 года ўваходзіла ў склад воласці Вігала і была яе адміністрацыйным цэнтрам. Знаходзіцца за 40 кіламетраў на паўднёвы захад ад павятовага цэнтра — горада Рапла — і за 21 км на поўдзень ад валаснога цэнтра — пасёлка Мяр’ямаа. Размешчана ўздоўж ракі Энгэ. У вёсцы Ківі-Вігала ў Энгэ ўпадаюць ручаі Нараверэ і Канаперэ, а таксама ёсць сажалка.
Вышыня над узроўнем мора — 17 метраў.
Насельніцтва
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Эстоніі