Радры́га Дэ Паўль (; нар. ) — аргенцінскі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Атлетыка» і нацыянальнай зборнай Аргенціны.
Кар’ера Клубная Займацца футболам пачаў у клубе «Расінг». У веку 18 гадоў далучыўся да галоўнай каманды клуба, першы раз з’явіўшыся на лаве запасных 24 чэрвеня 2012 года ў матчы супраць «Велес Сарсфілда». Дэбют іграка прыпаў на 10 лютага 2013 года, калі Дэ Паўль з’явіўся на пляцоўцы на 86-й хвіліне замест Маўра Камаранезі ў матчы супраць «Атлетыка Рафаэлі»«En su casa, Atlético de Rafaela goleó a Racing». Mundo D.. Свой першы гол паўабаронца забіў праз месяц у матчы супраць «Сан-Марціна». Гульца з хуткім прагрэсам запрыкмецілі ў Еўропе і запрасілі ў «Валенсію». Іспанцам гэта каштавала 6,5 млн еўра«Comunicado Oficial». Valencia CF.. 23 жніўня 2014 года Дэ Паўль упершыню апрануў валенсійскую кашулю ў матчы супраць «Севільі». Ігрок выйшаў на поле на 65-й хвіліне, але быў выдалены праз хвіліну за грубае парушэнне«Punto de fe del Valencia». Marca.. Першы гол аргенцінец забіў 4 снежня ў браму «Рая Вальекана» ў розыгрышу Кубка Іспаніі. Першы ж гол у матчах Ла Лігі ігрок забіў стрэлам у браму «Атлетыка» з Більбаа. З прыходам у клуб трэнера Гары Невіла ігрок страціў месца ў складзе і быў аддадзены ў арэнду ў свой родны «Расінг». Па вяртанні з арэнды футбаліст сышоў у італьянскі «Удынезэ» ў ліпені 2016 года«Rodrigo de Paul transferred to Udinese». Valencia CF.. Першы матч за ўдынцаў Дэ Паўль правёў 20 жніўня 2016 года супраць «Ромы», але клуб атрымаў паражэнне з лікам 4:0. Першага голу трэба было чакаць каля паўгода, калі аргенцінец пацэліў мяч у браму «Мілана», што дапамагло абыграць міланцаў з лікам 2:1. Паспяхова для іграка пачаўся сезон 2018—2019 гадоў, калі Дэ Паўль чатыры разы адзначыўся голам у шасці матчах Серыі А«Udinese claims 2–0 win over last-placed Chievo in Serie A». Efe.. Сезон спартсмен скончыў найлепшым бамбардзірам «Удынезэ», у дадатак зарабіўшы шмат галявых перадач. У 2020 годзе аргенцінец быў прызначаны капітанам клуба пасля таго, як з яго пайшоў Кевіна Лазанні«Lasagna „declassato“? Nonostante la sua titolarità ieri il capitano era De Paul». Tutto Udinese..
12 ліпеня 2021 года Дэ Паўль склаў пяцігадовы кантракт з мадрыдскім «Атлетыкам». Ён далучыўся да свайго новага клуба праз некалькі дзён пасля перамогі ў Кубку Амерыкі. 7 снежня 2021 года ігрок пацэліў свой першы гол за мадрыдцаў у пераможным матчы супраць «Порту» (3:1) у апошняй гульні групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў 2021—2022 гадоў.
Міжнародная Дэ Паўль дэбютаваў за нацыянальную зборную Аргенціны 11 кастрычніка 2018 года ў пераможным матчы супраць зборнай Ірака (4:0), а пазней стаў асноўным паўабаронцам пры кіраўніцтве Ліянеля Скалоні. Ігрок уваходзіў у склад зборнай на Кубку Амерыкі 2019 года, калі аргенцінцы занялі трэцяе месца. Таксама спартсмен узяў удзел у пераможным Кубку Амерыкі 2021 года. Менавіта яго далёкі пас дапамог Анхелю Дзі Марыі забіць адзіны гол у браму зборнай Бразіліі ў фінале турніру«Argentina 1—0 Brazil: Copa América final — live!». The Guardian..
Дасягненні «Аргенціна»: Чэмпіён свету: 2022 Уладальнік Кубка Амерыкі: 2021, 2024
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Расінг Авельянеда Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Катэгорыя:Ігракі ФК Удзінезэ Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд