Главред — інфармацыйна-аналітычнае інтэрнэт-выданне, заснаванае 3 снежня 2002 года . Мае ўкраінскую і рускую версіі сайта. Да 2010 года існаваў украінамоўны друкаваны часопіс з аднайменнай назвай.
Сайт «Главред» асвятляе ключавыя палітычныя, эканамічныя, культурныя і грамадскія падзеі ва Украіне і свеце. Акрамя аператыўных навін, выданне прапануе аналітычныя матэрыялы, інтэрв’ю з экспертамі і палітыкамі. Чытачы могуць удзельнічаць у анлайн-чатах з вядомымі асобамі, задаючы ім свае пытанні. На сайце таксама прадстаўлены аўтарскія калонкі вядомых журналістаў, экспертаў, блогераў, палітыкаў і грамадскіх дзеячаў. Даччыны праект «Главред Weekend» прысвечаны навінам са свету шоу-бізнесу і тэмах вольнага часу.
«Главред» далучыўся да стандарту Journalism Trust Initiative (JTI), каб павысіць празрыстасць і садзейнічаць падсправаздачнасці ў рэдакцыйнай дзейнасці .
У жніўні 2022 года сайт трапіў у ТОП-10 навінавых рэсурсаў паводле рэйтынгу даследчай кампаніі Gemius Audience, заняўшы высокія пазіцыі сярод украінскіх карыстальнікаў па выніках месяца .
26 кастрычніка 2023 года сайт «Главред» быў афіцыйна зарэгістраваны Нацыянальным саветам Украіны па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання як суб’ект у сферы інтэрнэт-СМІ .
Кіраўніцтва Галоўны рэдактар сайта «Главред» (станам на 2022) — Тарас Сідаржэўскі.
Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Украіны Катэгорыя:Друкаваныя выданні, закрытыя ў 2010 годзе