Ва́льтэр Адрыя́н Луха́н Самуэ́ль (; нар. , Фірмат, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, цэнтральны абаронца. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны. Дзякуючы свайму стылю гульні атрымаў мянушку «Сцяна».

Кар’ера Кар’еру пачаў у клубе «Ньюэлс Олд Бойз», дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе ў 18 гадоў. Наступным клубам іграка быў сталічны «Бока Хуніярс», разам з якім стаў уладальнікам Кубка Лібертадорэс. Улетку 2000 года перайшоў у склад італьянскай «Ромы», якая выдаткавала на трансфер 18,9 млн еўра. Разам з Самуэлем рымляне сталі чэмпіёнамі Італіі, а сам Вальтэр прапусціў толькі 3 гульні каманды ў чэмпіянаце.

У 2004 годзе аргенцінец стаў іграком «Рэалу», аднак ужо на наступны год ён зноў з’ехаў у Італію, на гэты раз у міланскі «Інтэрнацыянале». У новым клубе Вальтэр правёў 9 сезонаў, стаўшы адным з сімвалаў каманды.

23 ліпеня 2014 года 36-гадовы абаронца далучыўся да складу швейцарскага «Базелю»Walter Samuel zum FC Basel. FC Basel 1893.

Дасягненні «Бока Хуніярс»: Чэмпіён Аргенціны (2): 1998 (), 1999 () Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 2000

«Рома»: Чэмпіён Італіі: 2001 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2001

«Інтэрнацыянале»: Чэмпіён Італіі (5): 2006, 2007, 2008, 2009, 2010 Уладальнік Кубка Італіі (3): 2006, 2010, 2011 Уладальнік Суперкубка Італіі (4): 2005, 2006, 2008, 2010 Перможца Лігі чэмпіёнаў: 2010 Перможца клубнага чэмпіянату свету: 2010

Крыніцы

Спасылкі Статыстыка на National Football Teams Профіль на Transfermarkt

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Ньюэлс Олд Бойз Катэгорыя:Ігракі ФК Бока Хуніярс Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Базель