Пабла Сезар Аймар (; нар. года, Рыа-Куарта, Аргенціна) — былы аргенцінскі футбаліст, атакуючы паўабаронца. У 1999—2009 гадах — ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны.

Кар’ера Першыя гады Пабла Аймар пачаў займацца футболам у школе аргенцінскага клуба «Эстудыянтэс». Там на яго звярнуў увагу тагачасны трэнер «Рывер Плэйт» — Даніэль Пасарэлла, і неўзабаве Аймар далучыўся да юніёрскай каманды «Рыверу»Пабло Аймар — чересчур серьёзный «шут». «Советский спорт». 11 жніўня 1996 года ва ўзросце 16 гадоў, Аймар дэбютаваў у чэмпіянаце Аргенціны за галоўную каманду «мільянераў» і ў тым жа сезоне ўпершыню за кар’еру стаў чэмпіёнам краіны. Праз некалькі гадоў Аймар заваяваў месца ў асноўным складзе «Рывер Плэйт» і рэпутацыю аднаго з самых таленавітых футбалістаў Паўднёвай Амерыкі.

«Валенсія» На Пабла прэтэндавалі адразу «Інтэр» і «Барселона»«Валенсия» не упустит Пабло Аймара! sports.ru, але сам Аймар абраў «Валенсію» для працягу кар’еры, дзе тады гулялі трое яго суайчыннікаўАймар достался «Валенсии» за 15 млн долларов. sports.ru. Трансфер Аймара, гэта значыць 24 млн долараў, стаў самым буйным у гісторыі «кажаноў».

У «Валенсіі» Аймар адразу заявіў пра сябе як ігрок стартавага складу. Ён дапамог валенсійцам дабрацца да фіналу Лігі чэмпіёнаў 2000—2001 гадоў, аднак там яго і ўсю каманду спасцігла няўдача — «Валенсія», якая вяла ў ліку па ходзе гульні, атрымала паражэнне ў серыі пенальці мюнхенскай «Баварыі». У наступным сезоне з «Валенсіяй» Аймар атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Іспаніі, у 2004 годзе «кажаны» паўтарылі гэты поспех, дадаўшы да іспанскага тытулу перамогу ў Кубку УЕФА і Суперкубку Еўропы.

Працяг У 2006 годзе Аймар перайшоў з «Валенсіі» ў «Сарагоса», якая заплаціла за аргенцінца 11 млн еўра. Афіцыйныя прадстаўнікі новай каманды Пабла назвалі гэты трансфер «самым важным у гісторыі клуба»Пабло Аймар меняет «Валенсию» на «Сарагосу». sport.ru. Але надоўга затрымацца ў сталіцы Арагона ў Аймара не атрымалася, бо ў 2008 годзе «Сарагоса» вылецела з Ла Лігі, і ён вырашыў змяніць клуб. Новым месцам працы Аймара стала «Бенфіка»В четверг Аймар подпишет с «Бенфикой» трёхлетний контракт. championat.ru.

Міжнародная кар’ера У 1999 годзе Пабла ўпершыню быў выкліканы ў асноўную каманду зборнай Аргенціны. Аймар браў удзел у чэмпіянатах свету 2002 і 2006 гадоў у складзе зборнай Аргенціны.

Дасягненні Клубныя «Рывер Плэйт»: Чэмпіён Аргенціны (3): 1997, 1999 (а), 2000 (к) Уладальнік Суперкубка Лібертадорэс: 1997

«Валенсія»: Чэмпіён Іспаніі (2): 2002, 2004 Уладальнік Кубка УЕФА: 2004 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2004

«Бенфіка»: Чэмпіён Партугаліі: 2010 Уладальнік Кубка партугальскай лігі (4): 2009, 2010, 2011, 2012

«Джахор Дарул Такзім»: Чэмпіён Малайзіі: 2014

Міжнародныя Аргенціна: Сярэбраны прызёр Кубка Амерыкі: 2007

Крыніцы

Спасылкі

Профіль на афіцыйным сайце «Бенфікі» Профіль на сайце PortuGOAL Статыстыка на сайце ForaDeJogo Статыстыка на National Football Teams

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рывер Плэйт Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Сарагоса Катэгорыя:Ігракі ФК Бенфіка Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Джахор Дарул Такзім Джахор-Бару