Taurus TX22 — паўаўтаматычны пісталет пад патрон .22 Long Rifle. Ён вырабляецца ў Бэйнбрыджы, штат Джорджыя, ЗША, амерыканскім падраздзяленнем бразільскай Taurus Armas, Taurus USA. Пісталет пазіцыянуецца як трэніровачны пісталет для спартсменаў аматараў практычнай стральбы.

Асаблівасці TX22 мае затвор з анадаванага алюмінію і палімерную раму са знешнім ручным засцерагальнікам, у дадатак да засцерагальніка спускавога кручка і ахоўнага блока ўдарніка. Ёсць магчымасць выкарыстоўваць глушыцель (з вонкавай разьбой 1/2-28 цаляў, выкарыстанне глушыцеля патрабуе спецыяльнага «доўгага» ствала). Ствол мае шэсць нарэзаў. УСМ толькі адзінарнага дзеяння, а рама мае планку Пікаціні. Прыцэльныя прыстасаванні — адкрыты мушка і цэлік (рэгулюемы).

Даступна мноства варыянтаў з кампактнымі рамамі, рознай канфігурацыяй затвора і ствала сярод іншых адрозненняў.

Па завярэнням вытворцы, высілак пры «спуску курка» не больш за 2,3 кгс.

Узнагароды У 2019 годзе амерыканскі часопіс Guns and Ammo прысвоіў TX22 тытул «Пісталет года».

Спасылкі

Катэгорыя:Пісталеты Катэгорыя:Зброя паводле алфавіта