«Дзьве гіта́ры» — пяты музычны альбом беларускага барда Зміцера Бартосіка, які выйшаў у 2013 годзе і змяшчае рускую аўтарскую песню ў перакладзе Рыгора Барадуліна. Апісанне Музычны дыск змяшчае класікаў рускай аўтарскай песні праз беларускамоўныя пераклады Рыгора Барадуліна і выкананне Зміцера Бартосіка. Для напісання назвы альбому ў студыі распрацавалі адмысловую гарнітуру, якая грунтуецца на найбольш знакамітых плытках 1960—1970 гадоў, колеры афармлення абраныя ў адпаведнасці з густам і тэхнічнымі магчымасцямі тых часоў — цьмяны васільковы і вохрысты. У дадатку да дыска ёсьць буклет з словамі песень альбома на мове арыгінала і ў перакладзе. Буклет змяшчае і сціслую біяграфію паэтаў-выканаўцаў аўтарскае песні, творы якіх запісаныя на кружэлку. Змест
Крыніцы
Спасылкі «Дзьве гітары» Зміцера Бартосіка на «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» «Дзьве гітары» Зміцера Бартосіка. Поўнае відэа на «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода»
Катэгорыя:Альбомы 2013 года Катэгорыя:Альбомы Зміцера Бартосіка