Праспект Дойліда Іаана (, ) — праспект у Полацку ў мясцовасці Аэрадром.
Агульная характарыстыка Названы ў гонар дойліда Іаана, полацкага дойліда ХІІ стагоддзя, які сярод іншага збудаваў Спаскую царкву Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра. У пачатку праспекта, на вул. Багдановіча, усталяваны помнік выбітнаму полацкаму сярэднявечнаму дойліду.
Пралягае з паўднёвага ўсходу на паўночны захад на 1 км у заходняй частцы горада ў мясцовасці Аэрадром ад вуліцы Багдановіча да вуліцы Грунвальдскай. Гэта адзін з буйнейшых у горадзе раёнаў актыўнага жыллёвага шматкватэрнага будаўніцтва. Забудова праспекта прадстаўлена ў асноўным дзевяціпавярховымі тыповымі шматкватэрнымі жылымі дамамі з панэляў і цэглы.
Праспект мае добрую транспартную інфраструктуру (прыпынкі грамадскага транспарту, наземныя пешаходныя пераходы, светафоры і інш.). Шырыня праезджай часткі складае да шасці палос для руху ў абодва бакі.
Сацыяльныя аб'екты Супермаркет «Дыяніс»
Гл. таксама Спіс вуліц Полацка
Катэгорыя:Вуліцы Полацка