Святлана Міхайлаўна Струкава (нар. ) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1996).
Біяграфія Нарадзілася 10 красавіка 1967 года. У 1989 годзе скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны.
У 1989—1997 гадах працавала ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце. З 1999 года — дацэнтка Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта на кафедры сусветнай літаратуры і культуралогіі і кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.
Навуковая дзейнасць Святлана Струкава займаецца даследаваннямі ў галіне беларускай тэрміналогіі, гістарычнай лексікалогіі і дыялекталогіі.
Працы Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў : па творах беларус. маст. літ. і публіцыстыкі / С. М. Струкава. — Мінск : Беларус. навука, 2007. — 654, с. — Ч. тэксту рус., пол. — Бібліягр.: с. 653—654. — ISBN 978-985-08-0887-5
Спасылкі
Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Лексіколагі