Даўбучкі (, ), часам Даўбуцішкі — былая вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Сінькоўскага сельсавета. Знаходзіцца за 15 км на поўдзень ад горада Смаргонь.
Гісторыя Паселішча ўпершыню згадваецца ў канцы XVI стагоддзя ў інвентары пад назвай Далбуцішкі, ва ўладанні Алікеча Бекгімовіча, адносілася да аднаймённага маёнтка. Насельніцтва двароў маёнтка складалі татары. У дакументах сустракаліся назвы: Далбуцішкі, Далбуцінскае, Даўбуцішкі, Даўбучкі. Уваходзіла ў Ашмянскі павет Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Знаходзілася адна з найстарэйшых татарскіх асад паміж Мысай і Беніцай. У другой палове XVIII — першай палове XIX стагоддзяў уласнасць Крычынскіх, Талькоўскіх. У пачатку XX стагоддзя ваколіца з млынам Талькоўскага была ў Беніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1905 годзе ў вёсцы быў 31 жыхар (16 мужчын, 15 жанчын).
Славутасці
У вёсцы знаходзілася мячэць, якую перавезлі ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Смаргонскага раёна