Гісторыя сталення — літаратурны, сцэнічны і кінематаграфічны жанр, які засяроджваецца на жыцці і сталенні або пераходным узросце галоўнага героя альбо гераіні. Гісторыі сталення, як правіла, падкрэсліваюць дыялог або ўнутраны маналог, а не дзеянні герояў, і часта адбываюцца ў мінулым. Героямі гісторый сталення, як правіла, з’яўляюцца падлеткіBenyahia, Sarah Casey. As Film Studies: The Essential Introduction / Benyahia, Sarah Casey, Gaffney, Freddie, White, John. — Taylor & Francis, 2006. — ISBN 0-415-39311-6..
Раман выхавання У літаратурнай крытыцы раманы сталення і раманы выхавання часам узаемазамяняльныя. Пры гэтым раманы сталення, як правіла, — больш шырокі жанр.
Раман выхавання, як і раман сталення, характарызуецца шэрагам фармальных, актуальных і тэматычных асаблівасцяў. У ім аўтары засяроджваюцца на псіхалагічным і маральным росце галоўнага героя альбо гераіні ад дзяцінства да паўналецця (пераходнага ўзросту), а таксама звяртаюць увагу на змену характару.
Жанр развіўся з народных казак пра маленькіх дзяцей, якія даследуюць свет, каб знайсці сябе. Раман выхавання паўстаў у Германіі, затым паступова распаўсюдзіўся ў іншых краінах Еўропы, а потым і ва ўсім свеце.
Прыкладамі гісторыі сталення ў літаратуры з’яўляюцца раманы «Дэміян» (1919) і «Лавец у жыце» (1951).
Падлеткавыя фільмы У кіно гісторыя сталення — жанр падлеткавых фільмаў, у якіх гісторыі сталення сканцэнтраваны на псіхалагічным і маральным росце або пераходзе галоўнага героя ці гераіні ад моладзевага да дарослага жыцця.
Асабісты рост і змены з’яўляюцца важнай характарыстыкай жанру, які абапіраецца на дыялог і эмацыйныя рэакцыі, а не на дзеянні. Гісторыя ў такіх фільмах часам апавядаецца ў выглядзе ўспамінаў.
Гістарычна склалася так, што гісторыі сталення звычайна сканцэнтраваны на маладых хлопчыках, пры гэтым гісторыі сталення, прысвечаныя дзяўчынкам, сталі больш распаўсюджанымі ў пачатку ХХ стагоддзя. Такімі прыкладамі можна лічыць фільмы Lady Bird (2017) і Галаваломка 2 (2024).
Зноскі
Катэгорыя:Жанры кіно Катэгорыя:Літаратурныя жанры