Традыцыя выпякання грачанага хлеба ў Маларыцкім раёне — элемент народнай беларускай кухні, элемент традыцыйнага харчавання Беларусі, аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь з 20.02.2020.
Агульныя звесткі Першыя дакументаваныя звесткі адносна традыцыі грачанага хлеба (альбо грачанкі), адносяцца да к. XIX ст. Канешне, фармаванне традыцыі можа значна паглыбляцца амаль да часоў існавання Вялікага Княства Літоўскага, дзе сустракаюцца звесткі аб ужыванні ў хлебе з жытнай мукі прымешкаў аўсянай, грачанай, ці ячменай мукі. У часы савецкага перыяду і раней пануючай злакавай культурай на маларыдчыне была грэчка. Невыпадкова, з сязоннай зменай складу мукі, з’явілася традыцыя грачанага хлеба. Трэба пазначыць, што ў асноўных рысах, маючы незначныя адрозненні, рацэпт застаецца стабільным на арыяле шэрагу вёсак Маларыцкага раёна: аг. Арэхава, в. Дрочава, аг. Гвозніца, в. Брадзяцін, аг. Хаціслаў, в. Сушытніца, в. Грушка, в. Дарапеевічы.
Рэцэпт У адпаведнасці з традыцыяй, да рэцэпту неабходна грачаная мука здабытая хатнім спосабам, з своеасаблівым выкарыстаннем хатніх жорнаў, ці млына. Паслядоўнасць выкарыстання мукі выглядала наступным чынам: «грэчку крыху падсушвалі і часткова абадраўшы шалупінне ў жорнах, правейвалі на рэшаце, а тады зноў усыпалі ў скрыню і лёгка пускалі камяні. Зерне кожны раз прасейвалі і правейвалі на рэшаце, пакуль шалупінне не абатрэцца і не выйдуць буйныя крупы, адтуль высыпалі ў скрыню. Тады, апусціўшы камень трохі ніжэй, малолі грэчку ў муку, якая станавілася прыдатнай для карыстання». Сёння ў рэцэпт дадаюць і пшанічную муку, аднак у арыгінальным варыянце прапаноўваецца абыходзіцца без яе. У цеста дадаюць: масла, смятану, соль, цертую бульбу і некалькі кропель гарэлкі. У залежнасці ад арэалу можна сустрэць розныя назвы хлебу: «грэчанык», «бабка», «грэчаны хліб», так сама дадатковыя рэкамендацыі, кшталту выпякання на дубовым лісце, ці ўключэння ў рэцэпт смажаннага салу, тошкі змяняючыя водар і смак грэчанкі.
Грачанікі выпякаюцца незалежна ад пары года або часу па патрэбе, гаспадыні гатуюць грачаны хлеб на розныя жыццёвыя падзеі: вяселлі, імяніны, хрысціны, пахаванні не абыходзяцца без гэтай традыцыйнай стравы. Традыцыя перадачы: ад маці да дачкі, ці ад бабулі да ўнучкі.
Значэнне Значэнне традыцыйнага элемента можа разглядацца з кропкі вызначэння лакальнай супольнасці Маларыдчыны, з аб’ядноўваючай традыцыей пячэння хлеба, ці брэнд гэтага рэгіёну. Згодна, з этнаграфічнымі апросамі, праведзенымі перад уключэннем элемента ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Да перадачы і захаванння традыцыйнага рэцэпту носьбіты элементу ставяцца з павагай і гонарам. Сёння стан бытавання традыцыі адзначаецца як распаўсюджваючыйся, ці развіваючыйся. Аднак існуе і пагроза знішчэння традыцыі, бо на сённяшні дзень у сучасным свеце шмат новых тэхналогій у сістэме харчавання, шмат сучасных страў, а таксама тавараў у магазінах. Заўважаецца рост хлебапякарняў, што можа прывесці да памяншэння выпякання хлеба ў хатніх традыцыйных умовах. Выпяканне хлеба з’яўляецца працай нялёгкай, таму шэрагу людзей прасцей зайсці ў краму і набыць хлеб па невялікай цане.
Зноскі
Літаратура Жывая спадчына Беларусі, інвентар НКС : Традыцыя выпякання грачанага хлеба у Маларыцкім раёне Берасцейскай вобласці. [Электронны рэсурс] : https://living-heritage.by/nks/7777/ - Дата звяртання: 10.03.2024.
Катэгорыя:Культура Маларыцкага раёна Катэгорыя:Хлеб Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь