Эшольцыя каліфарнійская (Eschscholzia californica) — від кветкавых раслін сямейства .

Назва У англійскай мове называецца «каліфарнійскі мак» ().

Апісанне Можа мець розную форму: як распасцёрты мнагалетнік на ўзбярэжжы, прамая шматгадовая расліна ў далінах, аднагадовая расліна. У шматгадовых формаў развіваецца магутны корань. Лісце блакітна-зялёнае, глыбока-рассечанае. Буйныя чашападобныя кветкі маюць 4 пялёсткі 2,5-5 см даўжынёй, кветкі адзінкавыя або ў невялікіх групах. Колеры вар’іруюцца ад аранжавага ўнутры да залатога або жоўтага на краі.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання Расце на захадзе Паўночнай Амерыкі ад ракі Калумбія ў штаце Вашынгтон на поўначы, да Ніжняй Каліфорніі на поўдні і да Тэхаса на ўсходзе. Расце на адкрытых зарослых травой тэрыторыях.

Практычнае выкарыстанне Лісце ядомае пасля прыгатавання. Насенне таксама ўжываюць у ежу. Расліна змяшчае некаторыя атрутныя рэчывы, таму ўжываць у ежу яе не зусім бяспечна.

Вырошчваюць як дэкаратыўную расліну, мае культурныя сарты.

Расліна з’яўляецца афіцыйнай кветкай штата Каліфорнія. 6 красавіка адзначаецца як Дзень каліфарнійскага маку.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Макавыя (падсямейства)