«Аднойчы на Дзікім Захадзе» (, ) — спагеці-вестэрн рэжысёра Серджа Леонэ 1968 года.
У 2009 годзе ўвайшоў у Нацыянальны рэестр фільмаў Бібліятэкі Кангрэса ЗША як «культурна, гістарычна або эстэтычна значны».
Сюжэт Дзікі Захад. Маладая ўдава адмаўляецца прадаць зямлю дзялку, які задумаў пракласці па гэтай зямлі чыгунку. Тады бізнэсмэн даручае свайму вернаму стрэлку Фрэнку «устараніць перашкоду», бо той раней ужо забіў яе мужа і прыёмных дзяцей. На абарону жанчыны ўстаюць вядомы бандыт Шайен і таямнічы незнаёмец з губным гармонікам, у якога да Фрэнка даўнія рахункі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на італьянскай мове Катэгорыя:Спагеці-вестэрны Катэгорыя:Вестэрны ЗША Катэгорыя:Фільмы ЗША 1968 года Катэгорыя:Фільмы Італіі 1968 года Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў