Іосіф Львовіч Дубаў ( — ) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне гарадскога планавання.
Біяграфія Скончыў у 1954 годзе Ленінградскі планавы інстытут, паводле іншых даных — Маскоўскі энергетычны інстытут. З 1961 года працаваў у Гомельграмадзянпраекце старшым інжынерам-эканамістам планіровачнай групы, з 1963 года — галоўным эканамістам, намеснікам кіраўніка , з 1966 года — начальнікам . Быў членам партыйнага бюро інстытута.
Прафесійная дзейнасць Кіраваў праектам планіроўкі прыгараднай зялёнай зоны Гомеля, займаўся планіроўкай Паўночнага прамысловага раёна Гомеля, праектам размяшчэння першай чаргі жыллёвага і культурна-бытавога будаўніцтва, тэхніка-эканамічным абгрунтаваннем выкарыстання пойменных тэрыторый горада пад жыллёвае будаўніцтва, эканамічным раздзелам праекта генеральнага плана Рэчыцы. Ініцыяваў выкарыстанне ў гарадскіх праектах забудовы будынкаў павышанай паверхавасці, а таксама забудову пойменных тэрыторый. Адзін з аўтараў генплана Гомеля 1963 года. Аўтар праекта пнеўматранспарту ў Гомелі.
Узнагароды Быў узнагароджаны сямю медалямі, у іх ліку: Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» (1968), Медаль «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970), Медаль «30 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1975).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:эканамісты Беларусі Катэгорыя:горадабудаўнікі Беларусі