Крыжавік зграбны (Neoscona adianta) — від аранеаморфных павукоў сямейства .

Арэал Neoscona adianta мае палеарктычнае распаўсюджанне. Асабліва часта сустракаецца ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе.

Апісанне Жыве на лугавых раслінах, у тым ліку на і некаторых хмызняках сямейства верасовыя. Брушка павука вар’іруе ад шараватай да чырвона-карычневай і аранжавай гамы з яркімі белымі або крэмавымі трыкутнікамі з чорнай аблямоўкай. Самкі буйнейшыя за самцоў 5,5 — 7,0 мм, самцы 4,0-5,0 мм. Павуцінне няправільнай формы, размешчана невысока ад зямлі. Часта павук проста аплятае вяршыню кветкі.

Галерэя

Крыніцы

Спасылкі

Фатаграфіі розных каляровых варыяцый.

Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1802 годзе Катэгорыя:Павукападобныя Азіі Катэгорыя:Павукападобныя Еўропы Катэгорыя:Павукі-кругапрады