Гета ў Кажан-Гарадку (лета 1941 — 3 верасня 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.
Гісторыя Вёска Кажан-Гарадок была занята вермахтам 10 ліпеня 1941 года. Акупацыя працягвалася 3 гады — да 10 ліпеня 1944 года. Габрэі Кажан-Гарадка, як і ўсе жыхары Заходняй Беларусі, якія да 17 верасня 1939 года былі ў складзе Польшчы, не змаглі эвакуявацца, таму што без спецыяльных пропускаў савецкія ваенныя патрулі, нягледзячы на блізкасць нямецкіх войск, закрывалі ім выезд на ўсход далей МікашэвічаўВ. Туміловіч. Кажан-Гарадок 500-гадовы .
Пасля акупацыі немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гетаАдамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941—1944. — Минск: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2000 экз. — ISBN 985-6372-19-4..
Тэрыторыя гета была абмежавана вуліцамі Пескі і Бірукоўка і ўключала ў сябе не менш за дзесяць дамоў. Гета было абгароджана некалькімі радамі калючага дроту і ахоўвалася нямецкімі салдатамі і паліцаямі.
Яўрэяў выкарыстоўвалі на самых цяжкіх прымусовых работах, прымушаючы рамантаваць масты і дарогі, уручную валіць і перацягваць тоўстыя дрэвы, уручную распілоўваць бярвёны на дошкі. Яўрэяў, у тым ліку жанчын і дзяцей, запрагалі ў вазы і выкарыстоўвалі замест коней.
3 верасня 1942 года вязняў вывелі на ўскраіну вёскі да яўрэйскіх могілак. Асуджаных людзей падводзілі невялікімі групамі да падрыхтаванай магільнай ямы глыбей чалавечага росту, прымушалі распрануцца дагала і расстрэльвалі. Усяго ў гэты дзень у Кажан-Гарадку былі забітыя 937 габрэяў, сярод якіх былі 325 жанчын і 301 дзіця.
Уцячы з месца расстрэлу было практычна немагчыма — вакол акрамя рэдкіх маладых нізкарослых дрэў нічога не было і схавацца было няма дзе. Але прыкладна 15 чалавек здолелі выратавацца. Напрыклад, двое падлеткаў уцяклі па дарозе да месца расстрэлу і ім дапамог схавацца мясцовы жыхар Павел Каратыш-Лівончык. Сярод ацалелых былі Уліцкі, Мучнік, браты Сямён і Давід Луцкія. Яны ў большасці пасля ваявалі ў партызан.
Памяць У 1971 годзе на брацкай магіле габрэяў у Кажан-Гарадку мясцовымі ўладамі была ўсталяваная стэла з надпісам: «Тут у 1942 годзе па-зверску расстраляна нямецкімі фашыстамі 937 савецкіх грамадзян» — без згадкі аб нацыянальнасці загінулых.
У 1993 годзе помнік рэканструявалі. Пад шасціканцовай зоркай з’явіўся надпіс на іўрыце і беларускай мове: «Брацкая магіла. Яўрэям Кажан-Гарадка, якія загінулі ад рук нямецкіх нацыстаў у 1941—1943 гадах. Вечная памяць загінуўшым. Аб’яднанне яўрэяў з Лунінца і Кажан-Гарадка ў Ізраілі». У ніжняй частцы стэлы ўмураваная дошка з надпісам, знятая з першага помніка.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Кажан-Гарадок Кажан-Гарадок Катэгорыя:Гісторыя Лунінецкага раёна