Маша Святагор () — беларуская візуальная мастачка, вядомая творамі ўфатаграфіі, калажы і змяшаных тэхніках. У творчасці звяртаецца да тэм гісторыі, палітычнай крытыкі і сучасных беларускіх канструктаў, выкарыстоўвае фатаграфіі, архіўныя здымкі і савецкія прапагандысцкія матэрыялы.

Біяграфія Нарадзілася 12 мая 1989 года ў Мінску. Дзяцінства ў асяроддзі аднога са спальных раёнаў Мінска, паводле мастачкі, «аказала значны ўплыў на яе мастацкую практыку», таксама гэта «месца натхнення і сілы, і адначасова крыніца фрустрацыі і дыскамфорту». У 2013 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ.

Творчасць Дэбютавала як мастачка ў 2017 годзе персанальнай выстаўкай у арт-прасторы «ЦЭХ» у Мінску. У 2023—2025 гадах яна рэзідэнтка Міжнароднага цэнтра мастацтваў у Парыжы, Францыя.

У творчасці крытычна ставіцца да навакольнай рэчаіснасці, даследуе супярэчнасці і парадоксы жыцця ў Беларусі. Мастачка дэканструюе і пераўтварае элементы сістэмы візуальных сімвалаў савецкай эпохі, выяўляючы прабелы і неадпаведнасці ў ранейшых ідэалагічных рамках.

Цэнтральны аспект творчасці — супастаўленне гістарычных вобразаў з сучаснымі падзеямі. У творах мастачкі ўласныя фотаздымкі спалучаюцца са знойдзенымі матэрыяламі, утвараючы шматслойныя кампазіцыі, якія сціраюць межы паміж дакументальным і мастацкім. Святагор сцвярджае, што яе «цікавіць тое, што знаходзіцца паміж логікай і абсурдам, парадкам і хаосам, рацыянальным і ірацыянальным і не паддаецца адназначнай інтэрпрэтацыі і якой-небудзь канчатковай ацэнцы».

Паводле мастачкі, яе творчасць пачалася каб «трансфармаваць сваю непрыкаянасць і разгубленасць, неразуменне многіх бягучых падзей і з’яў у публічнае выказванне, надаць вобразам бачную форму».

У такіх серыях, як «Курасоўшчына, любоў мая» (2015—2017) і «Everybody Dance!» (з 2018), метад Святагор заснаваны на «аб’яднанні артэфактаў і вобразаў, якія граюць важную ролю ў калектыўнай памяці і гісторыі». У апошніх праектах мастачка выкарыстоўвае афіцыйныя фотаздымкі з часопісаў, якія выдаваліся ў СССР, для стварэння сюррэалістычных выяў савецкай культуры. Спалучэннем элементаў з розных гістарычных і эстэтычных кантэкстаў, яна заклікае гледачоў перагледзець свае погляды і меркаванні.

Выбраныя выставы

2024—2025: Displacements and Torrents, Cité Internationale des Arts, Парыж, Францыя. 2023: Fotofestiwal Lodz, Польшча. 2022: When The Sun Is Low — The Shadows Are Long, GfZK, Лейпцыг, Германія. 2022: When The Sun Is Low — The Shadows Are Long, Arsenał Gallery, Беласток, Польшча. 2022: UNFAIR, Амстэрдам, Нідэрланды. 2022: Secondary Archive at Manifesta 14, Прышціна, Косава. 2021: Prix Levallois, Францыя. 2021: KVOST, Берлін, Германія. 2020: Circulation(s) Festival, Парыж, Францыя. 2020: Vintage Photo Festival, Быдгашч, Польшча. 2019: Konstepidemin Art Center, Гётэбарг, Швецыя. 2018: Obscura Festival of Photography, Пенанг, Малайзія. 2017: Fotopub Festival, Нова-Места, Славенія. 2017: Queering Yerevan Festival, Арменія.

Узнагароды і прызнанне

2021: Prince Claus Seed Award. Фонд прынца Клаўса адзначыў Святагор за яе здольнасць «трансфармаваць сваю непрыкаянасць і разгубленасць у публічнае выказванне, крытычна ацэньваючы сваю навакольную рэчаіснасць». 2021: «Ones to Watch», British Journal of Photography / Брытанскі часопіс фатаграфіі. Адзначаная як «вартая ўвагі» за свой унікальны падыход да спалучэння дакументальнага і фантасмагарычнага, якая выкарыстоўвае фатаграфію для вывучэння памяці і ідэнтычнасці. 2021: Special Mention Prize / Асаблівая згадка, Prix Levallois. 2020: Future Talent.

Публікацыі

Кнігі

«Everybody Dance!», 2025, TAMAKA Publishing Першая публікацыя. Гэты артбук — кульмінацыя 6,5-гадовага творчага падарожжа па важным гістарычным перыядзе, стварэнне ўнікальнай візуальнай мовы, якая «спалучае палітычную крытыку з пераасэнсаваннем гістарычнага метаду фотамантажу».

Кніга абагульняльняе «калажны перыяд» Святагор і ўключае серыю работ, якія ў сукупнасці развіваюць яе ўнікальны метад і паглыбляюць тэму яе даследавання. «Everybody Dance!» — гэта не толькі сведчанне мастацкага бачання Святагор, але і яркае адлюстраванне чалавечага досведу ў часы гістарычных узрушэнняў.

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт Стэйтмент Маша Святагор: аўтабіяграфія без фактаў