«Адраджэнне» () — французская партыя, якая мае сумесь сацыялістычных і ліберальных поглядаў.

Партыя была створана 6 красавіка 2016 года Эмануэлем Макронам, былым міністрам эканомікі, прамысловасці і лічбавых тэхналогій, які пазней быў абраны прэзідэнтам на прэзідэнцкіх выбарах 2017 года з 66,1% галасоў у другім туры. Пасля партыя вылучала кандыдатаў на парламенцкіх выбарах 2017 года«Législatives: En marche ! fera connaître d’ici jeudi à midi ses 577 candidats». Le Figaro., у тым ліку дысідэнтаў ад Сацыялістычнай партыі і Рэспубліканцаў, а таксама дробных партый, атрымаўшы абсалютную большасць у Нацыянальнай асамблеі. Макрон быў пераабраны на прэзідэнцкіх выбарах 2022 года, але партыя страціла абсалютную большасць на парламенцкіх выбарах 2022 года.

Макрон задумваў яе як прагрэсіўны рух, які аб’ядноўвае левых і правыхRoger, Patrick (20.08.2016). «Macron précise son projet „progressiste“ pour 2017». Le Monde.. Патрыя падтрымлівае праеўрапеізм«Emmanuel Macron a Berlin pour se donner une stature européenne». Le Monde.«Macron veut voir son 'projet progressiste' défendu en 2017». Europe 1. і глабалізацыю, а таксама ставіць на мэце мадэрнізацыю і маралізацыю французскай палітыкі«Emmanuel Macron and the building of a new liberal-centrist movement». EUROPP.«Le projet d’Emmanuel Macron est social-libéral». Le Monde..

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Палітычныя партыі Францыі Катэгорыя:Ліберальныя партыі