Няскораная Францыя () — левая палітычная партыя ў Францыі. Была створана ў 2016 годзе Жанам-Люкам Меланшонам, у той час сябрам Еўрапарламента і былым супрэзідэнтам Левай партыі. Сваю палітыку арганізацыя скіроўвае на рэалізацыю экасацыялістычнай і дэмакратычна-сацыялістычнай праграмы «Агульнай будучыні» (). У якасці лагатыпу выкарыстоўвае малую грэчаскую літару фі. У 2022 годзе партыя вылучыла свайго лідара Меланшона кандыдатам на прэзідэнцкія выбары 2022 года. У першым туры ён заняў трэці радок, набраўшы 7,7 мільёнаў галасоў, ледзь саступіўшы Марын Ле Пен, якая была другою.
Гісторыя Партыя заснаваная 10 лютага 2016 года як палітычны рух з мэтай падтрымкі кандыдатуры Жана-Лука Меланшона на прэзідэнцкіх выбарах. Ідэалагічнымі арыенцірамі новага аб’яднання сталі іспанская партыя Падэмас і кандыдат у прэзідэнты ЗША Берні Сандэрс«La France insoumise». Le Figaro.. Да руху Няскоранай Францыі ўвайшлі прадстаўнікі палітычнай сілы самога Меланшона, а таксама партыя Разам! і былыя прадстаўнікі іншых левых сіл.
Ідэалогія Ідэалагічна Няскораная Францыя па-рознаму апісваецца як дэмакратычна-сацыялістычнайArthur Nazaret (10.04.2014). «Quand Dray plante sa plume dans Mélenchon». Le Journal du Dimanche.Nordsieck, Wolfram (2017). «France». Parties and Elections in Europe., антынеаліберальнайIvaldi, Ivaldi (2018). «Populism in France». In Stockemer, Daniel (ed.). Populism Around the World: A Comparative Perspective. Springer. — С. 27—48. — doi:10.1007/978-3-319-96758-5_3. ISBN 978-3-319-96757-8., экасацыялістычнай, суверэністычнайAbel Mestre (21.10.2017). «La tentation souverainiste de Jean-Luc Mélenchon». Le Monde., левапапулістычнайDenis Tugdual (5.04.2013). «Le Pen-Mélenchon: la mode est au langage populiste». L’Express.Jean-Laurent Cassely (15.04.2013). «Le populisme „vintage“ de Jean-Luc Mélenchon, trop élaboré pour être efficace». Slate. і мякка еўраскептычнай партыяй. У палітычным спектры яна хутчэй апісваецца як леваяBarbière, Cécile (3.10.2018). «La France Insoumise wants to turn European elections into anti-Macron referendum». Euractiv., а таксама як ультралевая партыя«'L’un d’entre nous va bien arriver à gagner les élections', Mélenchon rencontre le leader du Labour». Ouest-France.. Крайне левай яе называюць крытыкі, у тым ліку дзейны прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Паводле слоў палітолага Рэмі Лефеўра, партыйная праграма з'яўляецца сацыялістычнай з вельмі інтэрвенцыянісцкім і рэфармісцкім уплывам, згодна з якой надаецца істотная роля дзяржаўным службам, экалагічнаму планаванню, пераразмеркаванне, а таксама партыя ставіць пад сумнеў больш ультралібералізм, чым сам капіталізмPoesy, Emma (23.06.2022). «La France insoumise est-elle vraiment un parti d’extrême gauche?». Le Nouvel Obs..
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт.
Катэгорыя:Палітычныя партыі Францыі Катэгорыя:Левасацыялістычныя партыі