«Бетховен 2» () — амерыканская кінакамедыя 1993 года рэжысёра Рода Дэніэла, знятая паводле сцэнарыя Лена Блюма. Другая і апошняя выпушчаная ў кінатэатрах частка аднайменнай серыі з васьмі фільмаў пра разумнага сенбернара па мянушцы Бетховен. Гэта апошні фільм, у якім сям’я Ньютан з’явілася ў поўным складзе, не лічачы мультсерыяла «Бетховен». Першапачаткова новыя працягі не планаваліся, але пасля касавага поспеху карціны студыя выпусціла адразу на відэакасетах яшчэ 6 сіквелаў.
Інструментальную музыку да другога фільма — як і да першай часткі — напісаў кампазітар Рэндзі Эдэльман. Песня «The Day I Fall In Love» у выкананні Джэймса Інгрэма і Долі Партан была напісана спецыяльна для фільма і намінавалася на прэміі «Оскар», «Залаты глобус» і Грэмі.
Сюжэт Сенбернар, названы ў гонар, геніяльнага музыканта, ужо стаў паўнапраўным членам новай сям’і. На прагулцы ён сустракае сваё каханне — Місі. Паміж сабакамі ўспыхвае рамантычнае пачуццё. Аднак у гаспадыні Місі, прагнай і беспрынцыповай Рэджыны, ёсць планы на каханую Бетховена. Сабаку разлучаюць з каханай, але на гэтым клопаты яго не сканчаюцца. Ён становіцца шматдзетным бацькам і павінен клапаціцца аб чатырох шчанюках, якія засталіся без маці.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі 1993 года Катэгорыя:Сямейныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы пра сабак Катэгорыя:Фільмы Universal Pictures Катэгорыя:Фільмы ЗША 1993 года Катэгорыя:Фільмы-сіквелы