Гета ў Ёдах (лета — кастрычнік 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў пасёлка Ёды Шаркаўшчынскага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя Нямецкія войскі занялі мястэчка Ёды ў канцы чэрвеня 1941 года. Акупацыя доўжылася 3 гады — да ліпеня 1944 года.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы арганізавалі ў мястэчку гета. Акупанты прымусілі габрэяў арганізаваць юдэнрат, узначаліць які загадалі Перацу Школьніку і Эрміягу Разіну.

У канцы кастрычніка 1941 года ў гета прыгналі яшчэ каля 100 яўрэяў з блізкіх вёсак, у тым ліку з Замошша і Кіслаўшчыны.

Апошняя акцыя па ліквідацыі яўрэяў прайшла ў кастрычніку (снежні) 1941 года і працягвалася двое сутак. Асуджаных людзей прымушалі распранацца, расстрэльвалі і скідвалі ў глыбокую яму. Дзяцей кідалі ў яму жывымі.

Усяго ў Ёдах нацыстамі і мясцовымі паліцаямі былі закатаваныя і забітыя каля 450 габрэяў

Памяць На месцы забойства яўрэяў усталяваны помнік (вул. Маладзёжная, каля д. № 20; ш.55. 4548673 д. 27.23621249)Памятник жертвам Холокоста в ИодахРеестр произведений монументального и монументально-декоративного искусства в Шарковщинском районе (Гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь, шыфр 6226).

Крыніцы

Літаратура

Ёды Катэгорыя:Гісторыя Шаркаўшчынскага раёна Катэгорыя:Ёды