Берлінская вышэйшая школа музыкі імя Эйслера () — нямецкая кансерваторыя ў Берліне.

Была заснавана ў 1949 годзе Міністэрствам народнай адукацыі ГДР у сувязі з тым, што ранейшыя вышэйшыя музычныя навучальныя ўстановы Берліна засталіся ў ягоным заходнім сектары, і адкрылася для заняткаў у 1950 годзе. Імя Ганса Эйслера, які выкладаў у ёй, было прысвоена Вышэйшай школе музыкі пасля яго смерці ў 1964 годзе.

Першым кіраўніком кансерваторыі стаў Георг Кнеплер, сярод прафесараў першага складу было некалькі прыкметных музыкантаў — у прыватнасці, Рудольф Вагнер-Рэгені і Карл Адольф Марцінсен.

У 1953 годзе ў кансерваторыі было адкрыта аддзяленне рэжысуры музычнага тэатра, у 1965 годзе пры кансерваторыі адкрылася сярэдняя спецыяльная музычная школа (з 1991 года Гімназія імя Карла Філіпа Эмануэля Баха). У 2005 годзе Вышэйшая школа музыкі імя Эйслера і Берлінскі ўніверсітэт мастацтваў сумесна заснавалі Берлінскі інстытут джаза.

Рэктары Георг Кнеплер (1950—1959) (1959—1971) (1971—1982) Олаф Кох (1982—1986) Эрхард Рагвіц (1986—1989) Рут Цэхлін (1990) (1990—1995) Крыстаф Попен (1995—2000) Крыстхард Гёслінг (2000—2008) Ёрг Петэр Вайгле (2008—2012) Штэфан Віліх (2012—2014)

Крыніцы