Сяргей Барысавіч Чаберак (нар. ) — беларускі лёгкаатлет, спартыўны трэнер; майстар спорту міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь.
Спатрыўная кар’ера Віцэ-чэмпіён Еўропы па кросе на дыстанцыі 6 км, 26-разовы пераможца чэмпіянатаў і першынстваў Беларусі па лёгкай атлетыцы. Неаднаразовы ўдзельнік чэмпіянатаў свету па кросе, кубкаў і чэмпіянатаў Еўропы па лёгкай атлетыцы. Фіналіст чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні на дыстанцыі 3000 метраў, моладзевага чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы на дыстанцыі 5000 метраў.
У 2011 годзе паказаў найлепшы вынік за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі на дыстанцыі 3000 і 5000 метраў.
Спасылкі worldathletics.org
Катэгорыя:Лёгкаатлеты Беларусі