Дзмітрый Пятровіч Плакс (Плакса; нар. , ) — беларускі палеантолаг і стратыграф. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (2007).
Біяграфія Нарадзіўся года ў Мінску.
Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Распрацоўка карысных выкапняў» (2002), аспірантуру Інстытута геалогіі і гідрагеалогіі НАН Беларусі (2005).
Працаваў у 2005—2010 гадах у Інстытуце геалогіі і гідрагеалогіі НАН Беларусі. З 2010 года дацэнт кафедры «Горныя работы» факультэта горнай справы і інжынернай экалогіі БНТУ.
Аўтар вершаў на рускай і лацінскай мовах.
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: стратыграфія, палеазойскія ніжэйшыя пазваночныя (рыбы і бяссківічныя). Спецыяліст у галіне стратыграфіі і палеанталогіі ніжне- і сярэднепалеазойскіх асадкавых утварэнняў Усходне-Еўрапейскай платформы. У асноўным даследуе сілурыйскую, дэвонскую і раннекаменнавугальную іхтыяфаўну Беларусі і сумежных рэгіёнаў і яе стратыграфічнае значэнне.
Выбраная бібліяграфія Рэшткi агнат i рыб з гарадоцкага гарызонту эйфельскага яруса Беларусi / Д. П. Плакс // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 5, Хімія. Біялогія. Навукі аб Зямлі. — 2017. ― № 1. ― С. 96-101.
Літаратура Плакса Дмитрий Петрович // Геологи и горные инженеры Беларуси: биографический справочник. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 184.
Спасылкі scientby.nlb.by bntu.by
Катэгорыя:Кандыдаты геолага-мінералагічных навук Катэгорыя:Палеантолагі Беларусі