Ганс Эйслер (, , , Германія — , ) — нямецкі кампазітар, педагог. Член Нямецкай акадэміі мастацтваў (1950). Вучань А. Шонберга. Адзін з заснавальнікаў Саюза кампазітараў ГДР. Аўтар музыкі Нацыянальнага гімна ГДР (1949).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1898 годзе ў Лейпцыгу.

У 1920-30-я гады супрацоўнічаў з Б. Брэхтам і Э. Бушам. З 1933 года эмігрыраваў (у 1940—1948 гадах у ЗША), з 1948 года у ГДР, з 1950 у Берліне, выкладаў у АМ ГДР і Вышэйшай музычнай школе.

Памёр у 1962 годзе ў Берліне.

Творчасць У творчасці вылучаюцца песні, балады, рэвалюцыйнага і антыфашысцкага зместу песні-маршы.

Сярод твораў: кантатна-аратарыяльныя творы, у т.л. «Нямецкая сімфонія» (1935—1958); аркестровыя сюіты і п’есы, камерна-інструментальныя ансамблі, хары, вакальныя цыклы, песні, музыка да кінафільмаў (больш за 40), драматычных спектакляў (больш за 40) і інш.

Узнагароды Лаўрэат Нацыянальнай прэміі ГДР (1950, 1958).

Крыніцы

Літаратура