Хум або Хумская зямля () — сярэдневяковая вобласць на поўдні сучасных Босніі і Герцагавіны і Харватыі. У познім сярэднявеччы тэрыторыя Хума займала сучасную Герцагавіну з Адрыятычным узбярэжжам ад ракі Цэціны на поўначы да паўвострава Пелешац на поўдні. З сярэдзіны XV стагоддзя стала называцца Герцагавінай.

Назва Назву большасць гісторыкаў звязвае з гарой Хум у раёне сучаснага . Вобласць Захум’е ўпершыню згадана ў трактаце «Пра кіраванне імперыяй» візантыйскага імператара Канстанціна Барвянароднага, напісаным паміж 948 і 952 гадамі, паводле яго вобласць размяшчалася на адрыятычным узбярэжжы паміж ракой Нярэтвай на поўначы і сучасным Дуброўнікам на поўдні, і ўключала гарады Стагнон, Буну (цэнтр вобласці, размешчаны ў раёне сучаснага Благая), Хоўм і іншыя. Тым часам вобласць займала толькі басейн Нярэтвы. Пры сербскім князю Міхаіле Вішавічы ў 1-й палове X стагоддзя Захум’е было самастойным княствам. У XII стагоддзі вобласць Захум’е сталі называць Хум або Хумская зямля.

Гісторыя У першай палове XI стагоддзя вобласць увайшла ў Дуброўніцкае біскупства. З 1040-х гадоў Хум уваходзіў у Дуклянскую дзяржаву, а да 1102 года адышоў уладарства харвацкіх феадалаў. На працягу XII стагоддзя вобласць належала самастойным хумскім князям (а таксама жупанам Рашкі), якія пашырылі межы сваіх уладанняў да зямель на левым беразе Нярэтвы на ўсходзе і да горада Імотскі на захадзе. Паводле Летапісу папа Дукляніна, Хум () тым часам уключаў 9 жуп і землі на правым беразе Нярэтвы ў яе ніжнім цячэнні. У 1184 годзе брат вялікага жупана Рашкі Стэфана Немані хумскі князь Міраслаў напаў на Дуброўнік, і пацярпеў паражэнне. У 1186 годзе паміж варожымі бакамі заключаны мір. У 1198 годзе Хум адышоў пад намінальную ўладу будучага караля Венгрыі Андраша II. У пачатку XIII стагоддзя згадваецца «вялікі князь хумскі» імем Петар. Пасля яго ў Хуме XIII стагоддзя фактычна ўладарылі Толен, «вялікі князь» Андрыя і жупан Радаслаў. У 1254 годзе Радаслаў як верны васал венгерскага караля, абяцаў абараняць гараджан Дуброўніка ад сербаў «і па моры і па сушы». Сталіцай Захумскай зямлі быў Стон. У пачатку XIV стагоддзя Хум перайшоў ва ўладанні харвацкага феадала Паўла Брыбірскага. Яго сын Младан II у 1305 годзе згадваецца як «бан харватаў і Босніі і вярхоўны гаспадар усёй Хумскай зямлі». Павел перадаў Хум харвацкаму феадальнаму роду .

Пасля прыходу да ўлады ў Босніі Стэфан Катраманіч у 1326 годзе далучыў да сваіх уладанняў Хум, а ў 1333 годзе згаданы як «бан Босніі і Усоры і Солі і гаспадар Хумскай зямлі». У 1350 годзе сербскі цар Стэфан Душан пачаў няўдалы паход, пасля якога Хум быў уладаннем Босніі да 1357 года. Пасля гэтага вобласць часова адышла пад уладу венгерскага караля Людовіка I, пасля смерці яго смерці ў 1382 годзе зноў вярнулася пад уладу Босніі. Пры каралі Твртко I ваяводам Хума быў Влатка Вукавіч з магутнага роду Косачаў. У першай палове XV стагоддзя вобласць уваходзіла ва ўладанні Сандаля Храніча і Сцепана Вукчыча, які ў 1444 годзе згадваецца як «гаспадар Хума». Пасля прыняцця Сцепанам Вукчычам герцагскага тытулу ў 1448 годзе і пасля заваёвы Хума туркамі яго ўладанні сталі называць Герцагавінай.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Боснія і Герцагавіна