Святлана Яўгенаўна Богуш (нар. 17 мая 1987, Мінск) — беларуская мовазнаўца, паэтка, перакладчыца.
Біяграфія Нарадзілася 17 мая 1987 года ў Мінску. У 2010 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Беларуская філалогія». У 2011 годзе завяршыла навучанне ў магістратуры, у 2015 — у аспірантуры пры тым жа ўніверсітэцеБогуш Святлана Яўгеньеўна, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы. Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.
З 2016 да 2021 года працавала рэдактарам у аддзеле навуковых перыядычных выданняў упраўлення рэдакцыйна-выдавецкай работы БДУ. З 1 лістапада 2022 года працуе ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела сучаснай беларускай мовы. З 2023 года — вучоны сакратар Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасць Асноўныя навуковыя інтарэсы — гісторыя беларускага мовазнаўства 1920-х гадоў, мова справаводства.
Творчасць Святлана Богуш таксама вядомая як паэтка і перакладчыца. Перакладае са славацкай мовы. Яе пераклады друкаваліся ў часопісах «Arche», «Прайдзісвет», «Макулатура», «Дзеяслоў», «Верасень».
Яна пераклала раман Рудольфа Слобады «Розум» (Мінск, 2012), а таксама вершы Лідзіі Вадкерці-Гаварнікавай, Норы Ружычкавай, Эвы Лукі, Петара Мачаўскага, што ўвайшлі ў анталогію сучаснай славацкай паэзіі «Палеміка з аптымізмам» (Мінск, 2014). Перакладала таксама творы Катарыны Куцбэлавай для зборніка аўтарак з Сярэдняй Еўропы «Чатыры» (Мінск, 2016).
Разам з Петарам Мілчакам пераклала на славацкую мову зборнік беларускіх народных казак «Любоў здраду асіліць» (2020). У 2021 годзе выйшла яе кніга для дзяцей «Гарлачык для гусі» (Мінск, 2021).
Крыніцы
Катэгорыя:мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі са славацкай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову