Рыгор Рыгоравіч Марціновіч — беларускі вучоны ў галіне біяфізікі. Доктар біялагічных навук, прафесар.

Біяграфія Скончыў фізічны факультэт БДУ ў 1997 годзе, а ў 1998 — магістратуру. Пасля навучання ў аспірантуры з 2001 года працуе на кафедры біяфізікі БДУ. Праходзіў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да прафесара. З 2017 года займае пасаду загадчыка кафедры біяфізікі фізічнага факультэта БДУ.

Член Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі.

Узнагароды і прэміі Нагрудны знак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «100 гадоў БДУ» (2024) Падзяка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2023) Ганаровая грамата НАН Беларусі (2022) Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2022) Макарыеўская прэмія ў галіне прыродазнаўчых навук у намінацыі «Навуковыя даследаванні ў галіне прыродазнаўчых і дакладных навук, якія маюць высокае грамадскае і грамадзянскае значэнне» (2020) Прэмія імя А. Н. Сеўчанкі ў галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук у намінацыі «Навука» (2019) Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным (2019, 2007) Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2018) Ганаровая грамата БДУ (2015) Прэмія НАН Беларусі для маладых вучоных (2005)

Кнігі

Мартинович Г.Г., Сазанов Л.А., Черенкевич С.Н. Клеточная биоэнергетика: Физико-химические и молекулярные основы. М.: ЛЕНАНД, 2017. 200 с. Мартинович Г.Г., Черенкевич С.Н. Окислительно-восстановительные процессы в клетках. Мн.: БГУ, 2008. 159 с. Черенкевич С.Н., Мартинович Г.Г., Хмельницкий А.И. Биологические мембраны. Мн.: БГУ, 2009. 184 с.

Крыніцы