Касцёл Святога Іосіфа Каласанса — мураваны каталіцкі храм у Лідзе Гродзенскай вобласці, размешчаны ў мікрараёне Індустрыяльны.
Гісторыя Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Лідзе была заснавана рашэннем біскупа Аляксандрa Кашкевічa 19 лістапада 1998 года. Стварэннем парафіі і будаўніцтвам святыні займаліся айцы піяры.
1 лістапада 2000 года ў часовай капліцы парафіі адбылася першая імша. 11 траўня 2002 года біскуп гродзенскі дабраславіў фундамент будучага парафіяльнага касцёла. У тым жа годзе ў Кракаве Папа Ян Павел II дабраславіў вуглавы камень для касцёла. Яго апекуном быў абраны Cвяты Іосіф Каласанс.
Новапабудаваны касцёл Святога Іосіфа (Юзафа) Каласанса, пастаўлены ў памяць пра касцёл піяраў, які раней знаходзіўся ў цэнтры Ліды, быў высвечаны 25 жніўня 2008 года. Касцёл асвяціў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у саслужэнні дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Іосіфа Станеўскагаcatholic.by.
Крыніцы
Катэгорыя:Касцёлы Ліды Катэгорыя:Касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі Катэгорыя:Піяры