Валерый Леанідавіч Варановіч (нар. 18 кастрычніка 1965, Гродна) — беларускі мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук (2001), дацэнт (2006).

Біяграфія Нарадзіўся 18 кастрычніка 1965 года ў Гродне. Скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў 1991 годзе па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура». У 1996 годзе скончыў аспірантуру па спецыяльнасці «Беларуская мова».

З 1991 года працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце: у 2008—2010 гадах займаў пасаду дэканa філалагічнага факультэта, з 2010 года быў загадчыкам кафедры беларускай мовы, пазней да 2014 года — загадчыкам кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства. У наш час працуе дацэнтам кафедры беларускай філалогіі.

Член Міжнароднай арганізацыі беларусістаў з 1996 года. Член арфаграфічнай секцыі Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць Сфера навуковых інтарэсаў уключае словаўтварэнне ў беларускай і іншых славянскіх мовах, тэорыю словаўтварэння, беларускую арфаграфію, марфаналогію беларускай мовы, фаналогію беларускай і славянскіх моў.

Аўтар манаграфій «Словаўтварэнне назоўнікаў у беларускай мове» (2005), «Славистика от фонологии до словообразования» (2018), шматлікіх навуковых артыкулаў і вучэбна-метадычных прац.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі