«Гонкі „Гарматнае ядро“» () — камедыйны вострасюжэтны фільм 1981 года, зняты рэжысёрам Хэлам Нідэмам, спрадзюсаваны ганконскай кампаніяй Golden Harvest і выпушчаны кампаніяй 20th Century-Fox. Сюжэт заснаваны на рэальных гонках, якія праводзіліся ў ЗША з 1971 па 1979 гады.
Фільм стаў шостым па зборах у ЗША у 1981 году і стаў першай часткай трылогіі.
Сюжэт Джэй-Джэй МакЛур — авантурыст, які вырашае паўдзельнічаць у аўтамабільнай гонцы без правілаў праз усю краіну, з Канектыкута ў Каліфорнію. Паліцыя імкнецца перашкодзіць незаконнай гонцы па дарогах краіны, бо хуткасць на іх абмежавана 55 мілямі за гадзіну. Для таго каб падмануць паліцыю, Джэй-Джэй маскіруе сваю машыну пад аўтамабіль хуткай дапамогі.
Узнагароды і намінацыі Узнагароды 1985 «Залаты экран» (Германія) Goldene Leinwand
Намінацыі 1982 «Jupiter Award» Найлепшы міжнародны акцёр (Бёрт Рэйнальдс) Найлепшы міжнародны фільм
1982 «Залатая маліна» Найгоршая жаночая роля другога плана (Фэра Фосет)
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі 1981 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 1981 года