Аваскулярны некроз або астэанекроз — смерць касцявой тканкі ў выніку часовай або пастаяннай страты кровазабеспячэння.

Можа назірацца пры розных хваробах і траўмах, а таксама бывае ідыяпатычным (без вядомай прычыны). Распаўсюджаная прычына ў пажылых людзей — пералом галоўкі сцегнавой косці, што прыводзіць да парушэння кровазабеспячэння і пакідае галоўку косці без крыві. У такіх выпадках галоўка сцегнавой косці можа быць заменена пратэзам.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Захворванні апорна-рухальнага апарата чалавека Катэгорыя:Клетачныя працэсы