Люцымір () — возера ў Валынскай вобласці Украіны, у групе Шацкіх азёр.
Катлавіна возера карставага паходжання, акруглай формы. Злучана з азёрамі Чорным Вялікім і і Круглым.
Даўжыня 2,97 км, шырыня звыш 2 км, плошча 4,3 км². Сярэдняя глыбіня 4,1 м, максімальная — 11,2 м. Даўжыня берагавой лініі 8,7 км.
Берагі перавжна нізкія, пясчана-мулістыя, усходнія — забалочаныя, тарфяністыя. Дно ў асноўным роўнае, з паніжэннем у паўночнай частцы катлавіны. Донныя адклады прадстаўлены пяскамі, гліністым мулам і слоем сапрапелю.
Жывіцца возера атмасфернымі і грунтовымі водамі. Узімку замярзае. Велічыня pH змяняецца ад 7,9 летам да 6,6 зімой.
З воднай расліннасці пашыраны трыснёг звычайны, чарот азёрны, стрэлкаліст звычайны, эладэя канадская, урэчнікі.
Водзяцца лінь, лешч, карась, карп, сом, шчупак, акліматызаваны вугор. Разводзяць вадаплаўных птушак.
Месца адпачынку. На паўночным беразе знаходзіцца гарадскі пасёлак Шацк.
Крыніцы
Літаратура Н. І. Карпенко. Люцимир // Географічна енциклопедія України: у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. Т. 2 — К.: «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1990.
Катэгорыя:Азёры Валынскай вобласці