Вадзім Вілейта (, ; ) — беларускі і літоўскі палітолаг, журналіст, перакладчык і грамадскі дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1983 годзе ў Гродне. У 15-гадовым узросце пераехаў на сталае жыхарства ў Літву. У 2001—2005 гадах навучаўся ў Інстытуце міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта (IIRPS VU), атрымаў ступень бакалаўра. Бакалаўрскую працу, прысвечаную працэсам фармавання дзяржаўнай ідэнтычнасці Беларусі, абараніў з адзнакай (cum laude).

У 2020—2022 гадах навучаўся ў IIRPS VU па праграме магістратуры «Даследаванні Усходняй Еўропы і Расіі». 8 студзеня 2022 года прадставіў магістарскую дысертацыю на тэму «Паміж сек’юрытызацыяй і інтэграцыяй канкуруючых гістарычных наратываў: рэакцыя Літвы на беларускі „літвінізм“», напісаную пад кіраўніцтвам доктара Лаўрынаса Янавічуса.

Станам на чэрвень 2026 года, саветнік і памочнік члена Сейма Літоўскай Рэспублікі Томаса Тамілінаса.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы Вадзіма Вілейты прысвечаны ў асноўным палітычнай ідэнтычнасці Беларусі і праблем дэмакратызацыі. У 2013 годзе ён прадставіў канцэпцыю «траістай ідэнтычнасці» беларускага грамадства, якая ўключае тры асноўныя групы: Этнацэнтрычныя беларусы (этнацэнтрысты): арыентаваныя на мадэль класічнай нацыянальнай дзяржавы з адзінай дзяржаўнай беларускай мовай і сімволікай Вялікага Княства Літоўскага. Гэта пераважна адукаваныя гараджане, якія часта вымушаны мімікрырываць праз статус меншасці ў грамадстве. Савецка-арыентаваныя беларусы: падтрымліваюць афіцыйны дзяржаўны курс, заснаваны на савецкай ідэнтычнасці, дзе беларусы разглядаюцца як «малодшыя браты» рускіх. Для гэтай групы характэрна нізкая пашана роднай мовы пры адначасовым кепскім веданні рускай мовай. Прагматычныя беларусы: самая шматлікая група, для якой пытанні мовы і ідэнтычнасці не прыярытэтныя. Яны разглядаюць дзяржаву як крыніцу дабрабыту і могуць быць адначасова праеўрапейскімі і прарасійскімі залежна ад эканамічнай выгады.

У магістарскай дысертацыі даследаваў феномен «літвінізму», вылучуў два асноўныя кірункі гэтага руху:

Умераны літвінізм: разглядае ВКЛ як супольную літоўска-беларускую дзяржаву, падкрэслівае мірнае саіснаванне этнасаў і супольную барацьбу супраць знешніх пагроз. Паводле ацэнак даследчыка, гэтую тэорыю падтрымлівае каля 30 % насельніцтва Беларусі. Радыкальны літвінізм: сцвярджае, што беларусы былі адзінымі стваральнікамі ВКЛ, цалкам прысвойвае яго спадчыну (уключаючы Вільню) і адмаўляе ролю балцкага субстрату. Вілейта характарызуе гэты кірунак як маргінальны і непапулярны ў беларускім грамадстве.

Даследчык прыйшоў да высновы, што сек’юрытызацыя (прызнанне пагрозай) літвінізму ў Літве наўпрост залежыць ад знешняй палітыкі рэжыму Лукашэнкі і гістарычнай парадыгмы, якая пануе ў самой Літве.

Прафесійная дзейнасць З 2005 года Вадзім Вілейта актыўна працуе як прафесійны перакладчык. Здзяйсняе пісьмовыя, паслядоўныя і сінхронныя пераклады ў моўных камбінацыях з удзелам літоўскай, англійскай, беларускай і рускай моў. Сябра Літоўскай асацыяцыі перакладчыкаў (Lietuvos vertėjų asociacija).

У межах прафесійнай дзейнасці супрацоўнічае з міжнароднымі арганізацыямі, бізнес-структурамі і дзяржаўнымі ўстановамі Літвы.

Грамадская дзейнасць Заснавальнік і кіраўнік няўрадавай арганізацыі «Belarus Watch», зарэгістраванай у Вільні. Ад імя гэтай арганізацыі выступаў з заявамі, у тым ліку ў 2010 годзе да міністраў замежных спраў Польшчы і Германіі, закранаў пытанні парушэння правоў чалавека ў Беларусі, праблему смяротнага пакарання і неабходнасць вызвалення палітычных зняволеных.

Удзельнічаў у акцыях салідарнасці з беларускім народам, у прыватнасці ў акцыі «Шлях свабоды» ў 2020 годзе.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі