Кнэ́длік (, ) — нацыянальная страва чэшскай, славацкай, аўстрыйскай і баварскай кухняў.

Гісторыя Назва паходзіць ад нямецкага слова «knödel» і замацавалася ў чэшскай мове ў пачатку XIX стагоддзяГісторыя кнэдліка.

У сярэднявеччы гэтым словам называлі шарыкі ці конусы з мяса і мочанага хлеба. Каля XVII стагоддзя пачала выкарыстоўвацца і мука. Узніклі розныя варыянты стравы, у тым ліку і з рысу, ужываліся начынні, змяняліся формы.

Апісанне

Кнэдлікі ўяўляюць сабой шарыкі з бездражджавога цеста ці бульбы, адвараныя ў падсоленай вадзе. Могуць быць з начыннем.

Бываюць з цеста (), з бульбы (), з садавіной ().

Раней кнэдлікі былі асобнай стравай, цяпер зазвычай падаюцца як гарнір да гарачае мясное стравы ці супу. Часта разам з кнэдлікамі падаюць і падліву.

Іншыя назвы У Венгрыі яны завуцца гомбац (), па-нямецку кнёдэль (), у Люксембургу — кнідэль (kniddel(en)), у Італіі — канедэрлі (). Падобныя стравы існуюць таксама ў шведскай (kroppkaka), нарвежскай (raspeball ці komle), канадскай (poutines râpées) кухнях.

На Беларусі страва з натаркаванай бульбы з мясам завецца калдуны.

Гл. таксама Калдуны Клёцкі Шкубанкі

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Чэшская кухня Катэгорыя:Славацкая кухня Катэгорыя:Стравы з бульбы Катэгорыя:Стравы з мукі