Чэ́шская ку́хня — нацыянальныя культурныя традыцыі Чэхіі. Яна вельмі выразна абмежаваная тэрыторыяй Чэхіі. Блізкая да нямецкай (у прыватнасці баварскай) і аўстрыйскай кухняў, а вось у параўнанні з італьянскай не настолькі здаровая і досыць цяжкая для засвойвання. Кухня Чэхіі мае багатую разнастайнасць палявых культур, садавіны, гародніны, ягадаў, рыбы і дзічыны.
Поліўкі Значнай часткай чэшскай кухні і харчавання ёсць суп. Найчасцей яго вараць з розным начыннем, зяленівам і расліннымі спецыямі. Часта супы запраўляюць бабовымі з доляй мяса, вяндлін альбо вантробаў, якія падаюць і як самастойную страву са здобай. Традыцыйныя поліўкі: бульбяная, часночная, гуляшная, флякавая, фасолевая, капусная з кілбасою, ялавічная з кнэдлікамі і локшынай, .
Асноўныя стравы Сярод галоўных страваў пераважаюць мясныя, галоўным чынам свініна, ялавічына і . Папулярныя таксама і стравы з фаршу, прэснаводнай рыбы, труса і дзічыны.
Традыцыйныя стравы: свіны шніцаль, печаная свініна, розныя гуляшы, смажаны карп, мясны рулет.
Незаменную ролю ў чэшскай гастраноміі адыгрываюць соусы, часта вельмі тлустыя і пажыўныя з ужываннем вяршкоў. Традыцыйныя соусы: кропавы, грыбны, таматны, смятанны, з перцам.
У якасці гарніру да мяса ў чэшскай кухні ўжываюць адвараную капусту і шпінат, сучасныя гарніры (макароны, бульба, рыс) і спецыфічныя чэшскія кнэдлікі, якія гатуюць з мукі з даданнем крышанага хлебу альбо з варанай бульбы, мукі і манкі.
У рэстарацыях найулюбёнейшай стравай ёсць «смажак» (смажаны сыр), за ім утапенцы і сыр гермелін.
У сезон у чэшскай кухні прысутнічаюць і агароднінныя стравы (смажаная карфіёль, леча з яйкамі), вялікую традыцыю маюць стравы з лясных ці вырашчаных грыбоў, а таксама слодычы, садавіна і печыва.
З садавіны, акрамя звычайных відаў, вырошчваюць таксама абрыкосы і персікі.
Напоі
Чэшскае піва мае лагодны смак і выдатна пасуе да чэшскіх страў. Таксама ў Чэхіі расце вінаград, пераважна на Маравіі.
Крыніцы
Спасылкі
Традыцыйная чэшская кухня