Дзяніс Равільевіч Мароз () — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (з 2025 года). Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.

Біяграфія У 2005 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога, у 2018 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 2005—2009 гадах працаваў выкладчыкам-стажорам, асістэнтам, быў аспірантам кафедры «Электразабеспячэнне» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога. У 2009—2012 гадах — намеснік дэкана энергетычнага факультэта гэтай ВНУ.

У 2012—2014 гадах — прарэктар па прафесійным навучанні Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у галіне газазабеспячэння «ГАЗ-ІНСТЫТУТ».

У 2014—2016 гадах — дырэктар праектнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белдзіпрагаз».

У 2016—2021 гадах — выконваючы абавязкі дырэктара, дырэктар праектнага навукова-даследчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «НДІ Белдзіпрапалівагаз».

З 2021 па сакавік 2025 года — намеснік міністра энергетыкі.

31 сакавіка 2025 года прызначаны міністрам энергетыкі.

Спасылкі Лукашэнка назначыў міністрам энергетыкі Дзяніса Мароза

Катэгорыя:Міністры энергетыкі Рэспублікі Беларусь