Гета ў Слабадзе (пачатак жніўня 1941 — кастрычнік 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Слабада Ульскага сельсавета Бешанковіцкага раёна і бліжэйшых населеных падчас Халакосту.

Гісторыя Перад вайной насельніцтва вёскі Слабада было большай часткай яўрэйскімА. Шульман. В деревнях Бортники и Слобода . Нацысты занялі яе ў канцы чэрвеня 1941 года.

У пачатку жніўня 1941 года немцы і паліцаі, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў Слабадзе (паміж Слабадой і Бортнікамі) гета, загнаўшы туды, акрамя мясцовых яўрэяў, і яўрэяў з бліжэйшых вёсак. Усяго ў гета апынулася 350—365 вязняў.

У кастрычніку 1942 годаГосударственный архив Российской Федерации (ГАРФ). — фонд 7021, опись 84, дело 1, листы 82-84об. ў Слабаду прыехалі паліцаі, стараста і 12 членаў зондэркаманды з мястэчка Камень. Яны сабралі ўсіх габрэяў у Слабадзе разам. Затым прымусілі габрэяў-мужчын выкапаць у лесе траншэі, а потым забілі іх. Пасля гэтага адводзілі ў лес па дзесяць жанчын і дзяцей і там жа расстрэльвалі.

Памяць На месцы расстрэлу стаяў помнік без шыльды. У 2014 годзе быў усталяваны новы помнік ахвярам генацыду яўрэяў у Слабадзе.

Крыніцы

Літаратура

Слабада Катэгорыя:Гісторыя Бешанковіцкага раёна