Арыфметычна-лагічная адзінка () — асноўны блок цэнтральнага працэсара, здольны выконваць арыфметычныя, а таксама лагічныя аперацыі з двума ці адным аргументамі.
Тыповая арыфметычна-лагічная адзінка мае два ўваходы для пары аргументаў і адно выйсце для выніку. Выконвае такія аперацыі, як: лагічныя аперацыі AND, OR, NOT, XOR, складанне, бітавае перасоўванне на адзін ці некалькі бітаў, часта адыманне, негацыя, складанне з пераносам, дадаванне ці адыманне адзінкі, досыць часта множанне і часам дзяленне
Класічныя працэсары маюць адну арыфметычна-лагічную адзінку. Працэсары з суперскалярнай архітэктурай маюць некалькі ALU і могуць выкарыстоўваць іх адначасова для выканання паслядоўных інструкцый.
Катэгорыя:Мікрапрацэсары