Жуль Франсуа Каміль Феры (; , Сент-Дзье-дэ-Вож — , Парыж) — французскі дзяржаўны дзеяч, мэр Парыжа, старшыня Сената і двойчы прэм'ер-міністр Францыі.

Біяграфія Падчас аблогі Парыжа прускай арміяй у 1870 годзе заняў пасаду мэра горада (15 лістапада 1870 – 5 чэрвеня 1871). У 1872 годзе служыў амбасадарам у Грэцыі. Двойчы займаў пасаду прэм’ер-міністра Францыі: першы раз з 23 верасня 1880 да 14 лістапада 1881, другі раз з 21 лютага 1883 да 6 красавіка 1885.

Асабліва вядомы як міністр народнай адукацыі, які правёў глыбокія і пераломныя рэформы сістэмы школьнага навучання. Ён распачаў тры "бітвы за школу": бясплатную, абавязковую, свецкую. Ён лічыў, што адукацыя — аснова дэмакратыі, і што права на веды павінна належаць усім, незалежна ад веравызнання, полу ці сацыяльнага паходжання. Ён адстойваў ідэю нейтральнай, свецкай школы, якая гарантуе правы як каталіцкай большасці, так і пратэстанцкай ці свецкай меншасці. Ягонае імя непарыўна звязана з прынятымі ў 1880-х гадах законамі, якія зрабілі пачатковую адукацыю ў Францыі: бясплатнай, абавязковай, свецкай.

У 1882 годзе быў прыняты закон, паводле якога з навучання выключаліся рэлігійныя элементы. Замест гэтага ўпор рабіўся на маральнае і грамадзянскае выхаванне. Былі таксама ўведзены меры: адзін вольны дзень у тыдзень (акрамя нядзелі) — для жадаючых вучыць дзяцей рэлігіі паза межамі школы, забарона клерыкальным навучальным установам прысвойваць найменне універсітэта ці выдаваць дыпломы аб вышэйшай адукацыі.

Таксама быў актыўным прыхільнікам французскай каланіяльнай экспансіі, што выклікала крытыку з боку яго апанентаў. У 1880-х гадах ён перажыў два замахі, а памёр ад сэрцавага прыступу ў 1893 годзе — менш чым праз месяц пасля таго, як быў абраны старшынёй Сената. Замах перад смерцю быў учынены рэлігійным фанатыкам.

Крыніцы

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Францыі