Максім Юр’евіч Сохар () — беларускі акцёр і рэжысёр, тэатразнаўца.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і тэатразнаўцы і драматурга Юрыя Сохара. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Працаваў акторам у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа і ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. У 2009—2015 гадах Максім Сохар з’яўляўся галоўным рэжысёрам Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Ім пастаўлены спектаклі ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры імя Горкага, тэатры «Зніч», драматычным тэатры Уроцлава, тэатрах Брно і Млада-Балеслава, Німбуркаbobr.by.
Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Асаблівасці развіцця беларускай рэжысёрскай школы драматычнага тэатра ў другой палове ХХ — першым дзесяцігоддзі ХХІ ст.».
Крыніцы
Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Тэатразнаўцы Беларусі