Гета ў Браславе (ліпень 1941 — 3 чэрвеня 1943) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў горада Браслаў і наваколля падчас Халакосту.

Гісторыя Да 1941 года ў Браславе пражывала больш за 2000 яўрэяў.

Браслаў быў захоплены нямецкімі войскамі 27 чэрвеня 1941 года. Акупацыя доўжылася 3 гады — да 6 ліпеня 1944 года.

Неўзабаве немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў Браславе гета, спачатку — адкрытага тыпу, гэта значыць без агароджы, і яўрэі заставаліся жыць у сваіх дамах ва ўмовах мноства абмежаванняў і забаронаў, накладзеных на іх пад пагрозай смерці. У Браслаўскае гета прыгналі таксама і габрэяў з бліжэйшых вёсак. Затым у Браславе былі арганізаваны яшчэ два гетаА. Шульман. В краю голубых озёр .

Гета было ліквідавана ў чэрвені 1942 года за тры дні. Каля 2000 яўрэяў былі расстраляныя, с. 18Отдел по архивам и делопроизводству Витебского облисполкома. Выстояли и победили: свидетельствуют архивы .

Усяго ў Браславе былі забітыя больш за 4500 прадстаўнікоў нацыянальнасці.

Памяць Брацкая магіла вязняў першага Браслаўскага гета знаходзіцца на пасляваенных габрэйскіх могілках на выездзе з горада ў канцы вуліцы Дзяржынскага, дзе паўстаў цэлы мемарыял ахвярам генацыду яўрэяў.

Другі помнік ахвярам Катастрофы знаходзіцца ля ўваходу на мемарыял.

Крыніцы

Літаратура

Браслаў Катэгорыя:Гісторыя Браслава